У райвыканкаме. Днямі зацверджаны арыенціры бліжэйшай будучыні рэгіёна

У райвыканкаме. Днямі зацверджаны арыенціры бліжэйшай будучыні рэгіёна

Ужо тое, што на парадак дня нядаўняга пасяджэння райвыканкама, якое прайшло пад началам першага намесніка старшыні Сяргея Ананіча з актыўным удзелам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара, кіраўніка камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Ігара Клішэ і іншых адказных работнікаў абласнога ўзроўню, было ўнесена адзінае пытанне, кажа аб яго важнасці. І гэта нядзіўна: зацвярджаўся Комплексны план развіцця Асіповіцкага раёна на 2019-2020 гады.

Прапанаваны дакумент, як адзначыла начальнік ад-дзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова, распрацаваны пры ўдзеле ўпраўленняў, аддзелаў выканаўчага камітэта і арганізацый рэальнага сектара эканомікі і ўзгоднены са структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама. Мэта — рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго сярэдняспісачнага работніка, што дазволіць у канцы будучага года забяспечыць па раёне намінальна налічаную зарплату не ніжэй тысячы рублёў.

Эканамічны патэнцыял у нас фарміруюць буйны прамысловы комплекс, чыгуначны вузел, развітая сетка арганізацый сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчыя і будаўнічыя, суб’екты малога прадпрымальніцтва. Аснова нашай эканомікі — прамысловасць: яе ўдзельная вага ў агульным аб’ёме выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг перавышае 70%. У галіне прадугле-джваецца, да прыкладу, апераджальны рост выручкі ад рэалізацыі на сярэдняспісачнага работніка да ўзроўню 2018 г. у памеры 142,5% у параўнанні з ростам зарплаты (120,6%), намінальнае налічэнне сярэднямесячнага заробку ў снежні 2020 г. — 1040,1 руб. Развіццё прамысловага комплексу — праз рэалізацыю мерапрыемстваў па пашырэнні наменклатуры і відаў выпускаемай прадукцыі, тэхпераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых вытворчых магутнасцей, энергазберажэнні і паляпшэнні якасці прапаноўваемых паслуг.

Што тычыцца мэтавых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы, то яны прагназуюцца з ростам (2020 год да мінулага) у 205,2% у выручцы ад рэалізацыі на работніка і 155% — па намінальнай налічанай зарплаце, якая «на выхадзе» плануецца ў памеры 1010,7 рубля. Развіццё ў 2019-2020 гг. звязана з рэканструкцыяй і будаўніцтвам малочнатаварных ферм і набыццём сельгастэхнікі.

Будучыня будаўнічай галіны — гэта нарошчванне аб’ёмаў работ, у тым ліку за кошт пашырэння сферы дзейнасці, абнаўлення машынна-трактарнага парка і прыцягнення высокакваліфікаваных спецыялістаў. У раёне на пачатак года на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў быў 2601 чалавек, з іх у горадзе — 2207. Забяспечанасць насельніцтва жыллём у разліку на 1 жыхара — 39 «квадратаў» пры абласным паказчыку 28. У бягучым і наступным гадах у планах увядзенне 36665 м2 жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — практычна палова.

Рознічным гандлем у нас займаюцца 244 юрыдычныя асобы і 331 індывідуальны прадпрымальнік. Сёлета намечаны будаўніцтва гандлёвых аб’ектаў у р.п. Татарка і аграгарадку Свіслач, рэканструкцыя пад такі ж будынка склада ў Асіповічах.

Доля малога і сярэдняга бізнесу ў даходнай частцы бюджэту рэгіёна перавышае 30%, штогод плануецца стварэнне 24 новых юрыдычных асоб. На 1 студзеня было зарэгістравана 317 мікра- і малых арганізацый. Прадпрымальнікі ўносяць значны ўклад у эканоміку: удзельная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у агульным аб’ёме — 49,4%, доля арганізацый у прамысловай вытворчасці перавышае 30%, у аб’ёме экс-парту тавараў і паслуг — чатыры пятых, у аб’ёме рознічнага тавараабароту — 40%, бытпаслуг — каля паловы.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя прагназуецца не вышэй за 1% да колькасці працоўнай сілы. Намечана працаўладкоўваць на зноў створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў штогод па 170 чалавек.

Увогуле, рэалізацыя Комплекснага плана павінна прынесці рост прадукцыйнасці працы па выручцы ад рэалізацыі на сярэдняспісачнага работніка з 63,7 тыс. рублёў у 2018 годзе да 94,4 тысячы ў 2020 (148,2%); намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ўзрасці адпаведна з 819,9 да 988,8 рубля; забяспечыць штогадовы прырост колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва на 0,1% і г.д.

У падрабязным дакладзе зроблены пільны аналіз практычна розных бакоў заўтрашняга дня рэгіёна, шэраг пазіцый удзельнікамі пасяджэння ўдакладнены, унесены дадатковыя прапановы па паляпшэнні эфектыўнасці работы эканомікі і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва. Усё рацыянальнае ўвайшло ў Комплексны план, і зараз задача перад кожным з нас, каб намечанае стала рэальнасцю.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость