І восень цудоўная, калі на душы вясна…

У рамках рэалізацыі праекта “Маладыя
душой” Гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы — дыялог”,
арганізаванай МГА “Узаемаразуменне” пры падтрымцы нямецкага фонду
“Памяць, адказнасць і будучыня”, адбылася чарговая сустрэча пажылых
людзей і моладзі “Па хвалях нашай памяці”. Тэма гутаркі — “Новы
год: гісторыя і традыцыі”.

Кіраўнік праекта Ларыса Кецкала адзначыла, што
першыя вынікі ўжо заўважаны: праходзіць праграма навучання кіраўнікоў
ветэранскіх арганізацый, даволі ўдала стартавалі гурткі камп’ютарнай
пісьменнасці, актывізавалася работа многіх, ужо існуючых, гурткоў па інтарэсах.

Госці пазнаёміліся з гісторыяй святкавання
пачатку года ў Беларусі, з цікавасцю слухала моладзь ўспаміны ветэрана працы
Яўгена Урублеўскага аб сустрэчы Новага 1944 года, калі яшчэ ішлі баі, уся
моцная палова насельніцтва была на фронце, а жанчыны з дзецьмі збіраліся разам,
каб падтрымаць адзін аднаго, узмацніць надзею на хуткае завяршэнне фашысцкага
нашэсця. Ала Плахоціна расказала пра падрыхтоўку да Новага года “дзяцей
вайны”. Нягледзячы на цяжкасці і нястачы, малыя тады прыбіралі яліну,
выкарыстоўвалі цацкі, вырабленыя з падручных сродкаў. Дома ў яе і да
цяперашняга часу захоўваецца некалькі ёлачных упрыгожванняў яшчэ даваенных
гадоў. Дзялілася ўражаннямі аб сваім першым навагоднім свяце, што захавала
памяць, былы вязень фашысцкага лагера Раіса Данільчанка, другія ветэраны.

Пранікнёна спявалі песні сваёй маладосці
удзельнікі сустрэчы. Пажылымі людзьмі іх не назавеш: такую гаму пачуццяў
перажывалі ў гэты час, так душэўна даносілі яе да гледачоў! Прычым, выконваліся
творы ў рэжыме караоке: на экране мультымедыйнай устаноўкі размяшчаліся словы
песень. Разгаварыўшыся, сталі чытаць вершы, расказваць цікавыя вясёлыя
гісторыі.

Нечакана для ўсіх у зале з’явіўся Дзед Мароз,
які выконваў жаданні, разыгрываючы ў жартоўнай латарэі важныя і неабходныя ўсім
прызы, разам са Снягуркай і гасцямі спяваў песні і весяліўся.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр
Пузік, які прысутнічаў на сустрэчы ветэранаў, зазначыў, што адчуў душэўны
пад’ём ад самой атмасферы свята. Памятаючы, што палітыка нашай улады сацыяльна
арыентаваная, неабходна шырэй прапагандаваць лепшы вопыт ветэранскай дзейнасці.

Доўга гучалі песні ў той дзень, пацвярджаючы ў
чарговы раз, што “…і восень цудоўная, калі на душы вясна…”. Кожны
ўдзельнік скінуў з плеч добры дзясятак гадоў, адчуўшы сябе маладым, бадзёрым і
шчаслівым.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем