Самая небяспечная інвазійная расліна заўважана на ўскраіне Асіповіч

Самая небяспечная інвазійная расліна заўважана на ўскраіне Асіповіч

Інвазія. Удар у адказ

Сёлета ў барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага ёсць значныя поспехі: вясной усе вядомыя эколагам тэрыторыі, дзе існавалі “плантацыі” небяспечнай расліны, былі апрацаваны эфектыўнымі гербіцыдамі. Хімічная атака дала плён, аднак перамога яшчэ не канчатковая. З-за асаблівасцей размнажэння “зялёнага агрэсара” новыя ачагі яго росту могуць узнікнуць у самых нечаканых пунктах, дзе толькі існуюць прыдатная глеба і належны ўзровень вільготнасці.

Адна з такіх мясцін — прамысловая зона на ўсходняй ускраіне Асіповіч. Дакладней — вузкая лесапаласа паміж насыпам чыгуначнай веткі, якая ідзе на ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ”, і прадпрыемствамі, што размешчаны на вуліцы Праектуемай. Пакуль раслін тут адносна нямнога — каля 30, але кожнае здольна даць да 100 тысяч сямян.

З гэтай нагоды інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што кантакт з баршчэўнікам можа прывесці да фотахімічных апёкаў скуры. Часам — вельмі цяжкіх, таму шкодную расліну трэба знішчаць вельмі асцярожна. Адзінкавыя калівы прасцей за ўсё выкапаць. На глыбіне 5-15 см знаходзіцца кропка росту — яе трэба адрэзаць ад карэння.

Пра буйныя зараснікі паведамляйце ў экалагічную інспекцыю (тэл. 73-459) альбо ў арганізацыю, на чыёй зямлі яны ўтварыліся.

Адрозніць баршчэўнік Сасноўскага ад іншых парасонавых раслін проста. Вышыня пакрытых чырвонымі плямамі сцяблін у гэтай травы пад 3 метры, у наяўнасці вялізныя лісты і буйныя — дыяметрам да паўметра — суквецці. Яшчэ адзін ідэнтыфікатар — пах. Ён нямоцны, але выразны і даволі непрыемны.

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем