Адзін з важнейшых крытэрыяў дзейнасці Асіповіцкага раёна газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” — рэалізацыя прыроднага і звадкаванага газу. За мінулы год прадпрыемства паставіла каля 67,5 мільёнаў кубаметраў прыроднага і 894 тоны звадкаванага газу. За гэты ж перыяд пракладзена амаль 35 км газа-правода. 204 дамы замест звадкаванага атрымалі прыродны газ, з іх 35 — у сельскай мясцовасці. Каля 600 домаўладальнікаў упершыню атрымалі блакітнае паліва.
Сёлета мясцовыя газавікі плануюць увесці ў строй 18 кіламетраў газавых магістраляў, у тым ліку ў Свіслачы — 8, Ліпені — 5, Забалацці — 3, Жорнаўцы — 1. Газ будзе падключаны ў 250 дамоў. Акрамя гэтага, будуць газіфікаваны яшчэ каля 300 кватэр. Такім чынам, больш за паўтысячы сямей палепшаць умовы жыцця.