Як асіпаўчане адзначылі Дзень моладзі

Як асіпаўчане адзначылі Дзень моладзі

Самы маладзёжны дзень года землякам прапанавалі правесці актыўна, а святкаванне пачалося ў суботу а 11 гадзіне. Асіпаўчане ўсіх узростаў сабраліся на паркоўцы каля храма па вул. Юбілейнай, дзе стартавалі спаборніцтвы па картынгу і раённы забег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця і некалькіх творчых нумароў у выкананні артыстаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі фітнэс-трэнер Алена Савельева правяла агульную размінку і — на старт! Пакуль бегуны пераадольвалі дыстанцыю ў 1000 метраў, картынгісты змагаліся за званне лепшага. Ім стаў Аляксей Крыловіч. А вось у ўдзель-нікаў забегу пераможцаў не было: кожны атрымаў на фінішы памятны медаль ад райкама БРСМ, і ў гэтым выпадку галоўным быў выключна ўдзел.

Працягнулася святочная праграма ўжо ў гарадскім парку. Усе, хто вырашыў далучыцца, маглі ацаніць паказальнае выступленне маленькіх выхаванак клуба эстэтычнай гімнастыкі “Прынцэса спорту”, а таксама творчасць мясцовых артыстаў падчас патрыятычнай акцыі “Пяю табе, Беларусь” і фестывалю “Суквецце маладосці”. Вызвала ажыятаж у асіпаўчан і ўжо традыцыйнае свята “Холі” — непафарбаваным не застаўся ніхто! Напрыканцы ж усіх жадаючых чакала дыскатэка.

Дарэчы, маладзёжныя актывісты раёна адзначылі свой дзень яшчэ адной знакавай падзеяй. У нядзелю паўтара дзясятка маладых людзей накіраваліся ў сталіцу, дзе на свае вочы пабачылі цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў і разам з усімі развіталіся з Лесікам.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем