Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

Як паведамілі ў райаддзеле ўнутраных спраў, 25 чэрвеня ў ходзе санкцыянаванага догляду АБЭЗ у жыллі асіпаўчанкі выяўлена 13 л спіртазмя-шчальнай вадкасці. У той жа дзень падчас правядзення пошукавых работ паблізу п. Татарка знойдзены чалавечыя астанкі меркавана часоў Вялікай Айчыннай вайны. 30 чысла гараджанка заявіла, што муж пагражаў ёй нажом, гараджанін паведаміў аб крадзяжы маёмасці з гаража.

РАСК узбуджана 4 крымінальныя справы па фактах злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і 2 — уступлення ў палавую сувязь з непаўналетнімі; у дачыненні да гараджанкі, якая ў 2015 годзе працавала прадаўцом і прысвоіла 200 руб.; жыхара Ялізава, які ў сакавіку сістэматычна збіваў сужыцельку; раней судзімага мінчаніна, што захоўваў пры сабе 1,3588 г мефедрона; жыхара Вязаўніцы, у якога канфіскавана 2 патроны; жыхара Татаркі, які выкраў 300 долараў з дома пенсіянеркі-аднапасялкоўкі; па заяве асіпаўчаніна, з кватэры якога скрадзены кашалёк, 30 руб. і 800 долараў ЗША.

Супрацоўнікамі АДАІ падчас правядзення акцыі “Сеў у машыну — прышпілі рэмень” да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 парушальнікаў. Папярэджана 87 правапарушэнняў, пакараны 2 “бяспраўнікі”,    11 вадзіцеляў, што парушалі хуткасны рэжым, 10 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зафіксавана 4 ДТЗ, у адным з якіх вадзіцель пакінуў месца здарэння.

Па інфармацыі РАНС, каля 2 гадзін 29 чысла на вул. Кутузава загарэўся аўтамабіль “Мерсэдэс”. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за захаванне сетак, 2 — па фактах парушэння правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем