Каменіцкія школьнікі — вялікія аматары падарожжаў. Многія з іх не першы год наведваюць турыстычны гурток, якім кіруе Iгар Васільевіч Вікторчык. Пад яго началам дзеці аб’ездзілі-абышлі не толькі ўвесь Асіповіцкі раён, але і пазнаёміліся з краявідамі іншых мясцовасцей. У прыватнасці, мінулым летам здзейснілі чарговы велапаход I катэгорыі складанасці. Яго працягласць склала каля 320 кіламетраў. Шлях пралягаў па тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей, юныя турысты пабывалі ў Чэрвені, Мар’інай Горцы, Старых Дарогах, Глуску. Ня-гледзячы на пэўныя цяжкасці, вучні з пастаўленай задачай справіліся ўдала.
А нядаўна прадставілі ў раённы клуб турызму і краязнаўства, які штогод праводзіць сярод школ конкурс на лепшы завочны паход, справаздачу аб праведзеным падарожжы. Перад Новым годам кампетэнтнае журы падвяло яго вынікі, і велатурысты Каменіцкай СШ занялі пачэснае першае месца ў сваёй намінацыі. Наперадзе — абласны этап, і рабяты і там спадзяюцца перамагчы.