Наперад, Андрэй! Зямляк на ІІ Еўрагульнях

Наперад, Андрэй! Зямляк на ІІ Еўрагульнях

Каманда беларускіх спартсменаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях даволі прадстаўнічая, але ёсць сярод атлетаў адзін, за дасягненнямі якога жыхары Асіповіччыны сочаць асабліва пільна. Ён — наш зямляк, а для многіх ялізаўчан яшчэ і сябар, аднакласнік, сусед ці сваяк. Гэта легендарны Андрэй Багдановіч.

У 2005 г. хлопец стаў другім прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м і бронзавым — на дыстанцыі 500 м. З той пары яго скарбонка медалёў рознай вартасці пастаянна папаўнялася. Чэмпіянаты і этапы Кубка свету і Еўропы ўжо сярод дарослых спартсменаў — адусюль Андрэй вяртаўся з узнагародамі.

У 2008 годзе ў Пекіне разам с братам Аляксандрам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у каноэ-двойцы на дыстанцыі  1000 м, а ў Лондане хлопцы атрымалі сярэбраныя медалі.

Чэмпіён І Еўрапейскіх гульняў у Баку, ён і другія ў нашай сталіцы не прапусціў. З хваляваннем жыхары раёна сачылі за фінальным заездам мужчынскіх каноэ-двоек на 1000 м. Самым актыўным балельшчыкам быў брат Багдановіча Аляксандр, які на веласіпедзе суправаджаў яго на ўсёй дыстанцыі. Ён, як ніхто, разумеў кожны рух роднага чалавека і былога напарніка, ведаў, як таму патрэбна падтрымка. І хоць Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі не ўзняліся на п’едэстал гонару, але хлопцы дастойна прайшлі дыстанцыю і прадэманстравалі добры патэнцыял і волю.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем