Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

У РАУС на мінулым тыдні паступілі, акрамя іншых, 2 паведамленні ад асіпаўчан, у якіх знікла 80 і 300 рублёў адпаведна пры ідэнтычных абставінах — пасля распіцця спіртнога з мала вядомымі асобамі; жыхар райцэнтра паведаміў, што ў лясу побач з яго домам выкрадзены вулей з пчоламі і яшчэ 2 пашкоджана.

Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана па 2 крымінальныя справы супраць непрацуючых асоб, якія не плацяць аліменты на ўтрыманне сваіх дзяцей, што знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, і па фактах незаконнага абароту наркасродкаў: у дачыненні да расійскага грамадзяніна, жыхара Татаркі, які захоўваў дома 7,25 г марыхуаны, і невядомага, што 22 студзеня збыў гараджаніну 12,49 г гэтага ж асабліва небяспечнага наркотыка. Пакараны будуць таксама непрацу-ючая жыхарка райцэнтра, якая выкрала з дома пенсіянера нацыянальнай і замежнай валюты на агульную суму звыш 2000 руб.; пакуль не ўстаноўленая асоба, што ў ноч на 8 чэрвеня на неахоўваемай аўтастаянцы каля Вялікай Гарожы скрала з грузавікоў 2 запасныя колы і 248 л дызпаліва коштам звыш 2400 руб.; вадзіцель-гараджанін, які ў маі нецвярозым кіраваў  “ВАЗ”ам, будучы раней пазбаўлены праў.

Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Свіслачы, які 21 сакавіка нецвярозым пагражаў жонцы забойствам нажом і прычыніў колата-рэзаную рану.

Супрацоўнікамі АДАІ зарэгістравана 10 ДТЗ, папярэджана 107 правапарушэнняў, пакараны 17 пешаходаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 6 “бяспраўнікаў”, 2 парушальнікі правілаў абгону. Падчас прафакцыі па папярэджанні ДТЗ з удзелам мота-транспарту да адказнасці прыцягнута 28 матацыклістаў, якія не выконвалі ПДР.

16 чэрвеня на а/д Мінск-Гомель недалёка ад в. Смык жыхар Украіны на матацыкле “Хонда” заснуў, выехаў на раздзяляльную паласу і ўпаў, атрымаўшы пры гэтым траўмы, якія прывялі да шпіталізацыі.

У РАНС паведамілі, што 10 чысла ў САТ “Бярозавы гай” гарэла прыватная лазня.

ІАЖіРС складзена па 4 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання і рыбалоўства.

 

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем