Дзіцячы дом сямейнага тыпу, што знаходзіцца ў Каменічах, існуе не так даўно — з 2008 года. Яго гаспадары Таццяна і Сяргей Кушняровы выхоўваюць 11 дзяцей, сярод якіх 9 — прыёмныя. Яны замянілі біялагічных бацькоў і цяпер не толькі кормяць і апранаюць, але і дапамагаюць рабятні справіцца з душэўнымі перажываннямі, адказваюць на шматлікія пытанні, праводзяць разам вольны час. Словам, робяць усё для таго, каб дзеці мелі сапраўднае дзяцінства.
— Рашэнне стаць прыёмнымі бацькамі прыйшло як бы само сабою, — гаворыць Таццяна Генадзьеўна. — Параіліся з мужам і сказалі: «А чаму б і не?”. Тым больш, што ў мяне педагагічная адукацыя ёсць, вопыт у выхаванні сваіх дзяцей — таксама. З самага пачатку разумелі, што гэта не проста банальны абавязак па догляду дзяцей, а вялікая, паўся-дзённая работа без перапынкаў і выхадных, якая далёка не ўсім пад сілу. Прычым, без права на памылку…
— Як будуюцца адносіны з выхаванцамі?
— Галоўнае, дзеці не дзеляцца на сваіх і чужых. Хаця напачатку наша малодшая дачка Кацярына раўнавала мяне і бабулю да новых сястрычак і брацікаў. Старэйшая, Валерыя, наадварот, узрадавалася таму, што сям’я папоўнілася, і з’явілася магчымасць больш шырокіх зносін. Яна іншы раз і мне дапамагала знаходзіць агульную мову з падапечнымі. Дзеткі ж прыходзяць з рознымі лёсамі і характарамі, і трэба падабраць да іх той самы патаемны ключык, які адкрые дзверцы ва ўнутраны свет кожнага. Самыя складаныя, безумоўна, першыя дні, калі ідзе адаптацыя да новых умоў, прыціранне адзін да аднаго, калі ты не ведаеш, якую рэакцыю атрымаеш на тую ці іншую заўвагу.
— Якім чынам праводзіце вольны час?
— У доўгія зімовыя вечары збіраемся каля цёплага каміна, уключаем тэлевізар, робім вырабы з бісера, складваем пазлы. Летам — ролікі, бадмінтон, батут. Любім у сваім двары арганізоўваць пікнікі з гульнямі, музыкай, сябрамі. Падабаюцца дзецям паездкі ў парк атракцыёнаў. Як правіла, гэта Бабруйск і Мінск. Са старэйшымі наведваем кіна- і драмтэатры, канцэрты, піцэрыі. Ніколі не адмаўляемся ад мерапрыемстваў, якія праводзіць школа. Ёсць у нас і любімыя святы, той жа Новы год з Дзедам Марозам, Снягуркай і падарункамі. Рыхтуемся да яго загадзя. Упрыгожваем пакоі гірляндамі, вокны — сняжынкамі. Прыдумваем цікавую праграму. А яшчэ з задавальненнем збіраемся за багатым сямейным сталом падчас дзён нараджэнняў. Старэйшыя дзеці выступаюць як у ролі рэжысёраў, так і акцёраў. Атрымліваюцца цэлыя міні-спектаклі.
— Прыходзіць час, калі дзеці пакідаюць роднае гняздо. Як гэта ўспрымаеце?
— Вельмі цяжка перажываем любы ад’езд дзяцей з дому. Нават на невялікі тэрмін, напрыклад, падчас іх аздараўлення. Дзень, другі праходзіць — і адчуваеш, што не хапае іх заўзятага смеху, разна-стайных простых і няпростых пытанняў. З’язджаюцца — і ўсё становіцца на свае месцы. А калі выхаванцы вырастаюць і наступае пара развітання, то для кожнага жыхара нашага вялікага дома гэтая працэдура надта балючая. Жадаем жа толькі аднаго: каб былі шчаслівыя!
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах