В райорганизации РОО “Белая Русь” прошло отчётно-выборное собрание

Аб выніках
Днямі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя райарганізацыі РГА “Белая Русь”, на якой прааналізавалі работу за два гады, выбралі старшыню грамадскага фарміравання (Наталля Шаўчэнка) і дэлегатаў на абласную канферэнцыю.
Лепшымі прызнаны “пярвічкі” ААТ “АЗАА” і райцэнтра гігіены і эпідэміялогіі, самыя актыўныя старшыні і члены ўзнагароджаны граматамі арганізацыі. Педагогі — пераможцы раённага конкурсу макетаў і малюнкаў па рэканструкцыі цэнтральнай плошчы горада — таксама атрымалі граматы і каштоўныя падарункі, а навучэнцы — падарункі з лагатыпам грамадскага аб’яднання.