В очередном заседании райисполкома принял участие председатель комитета экономики Могоблисполкома Руслан Страхар

В очередном заседании райисполкома принял участие председатель комитета экономики Могоблисполкома Руслан Страхар

Пра заўтра думаць сёння

У пятніцу ў чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад началам першага намесніка старшыні Сяргея Ананіча, актыўны ўдзел прыняў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. З мноства разгледжаных пытанняў асаблівай увагі заслугоўваюць чатыры.

Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года. Тут галоўнае, што летась у цэлым у рэгіёне забяспечана ўстойлівае функцыянаванне народнай гаспадаркі, стабільнае забеспячэнне спажыўцоў палівам, электра- і цеплаэнергіяй. Нешматлікія лакальныя парушэнні ў энергазабеспячэнні спажыўцоў калі і мелі месца, то своечасова ўстараняліся. Па стане на 1 мая пратэрмінаванай запазычанасці УКП ЖКГ за драўнянае паліва (сыравіну), адпушчанае арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, няма. Задача на надыходзячы сезон простая і зразумелая: спрацаваць не горш. Для чаго і за- цверджаны адпаведныя мера-прыемствы.

Аб выніках работы па забеспячэнні захавання патрабаванняў па ахове працы, якая праводзіцца службамі і спецыялістамі па ахове працы ў асіповіцкіх арганізацыях. З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 4 (2018 год — 5) няшчасныя выпадкі на вытворчасці, з якіх 1 (1) — групавы і 1 (6), што прывёў да цяжкай вытворчай траўмы. У нашых арганізацыях працуе 42 вызваленыя спецыялісты па ахове працы — не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням адукацыі 12%, праходзяць перападрыхтоўку 5 чалавек. Пры правя-дзенні мабільнай групай маніторынгаў стану аховы працы ў шэрагу калектываў выяўляліся факты непраходжання работнікамі навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі адпаведных ведаў; выкананне работ на вышыні без прымянення ахоўных паясоў; выкарыстанне самаробных прыстаўных усходаў; допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў без праходжання дзяржтэхагляду; забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны не ў поўным аб’ёме і іншыя. Натуральна, неабходна не толькі аператыўна ліквідаваць недахопы, але і не дапускаць падобнага далей, пастаянна трымаць гэтыя пытанні на кантролі.

Аб ходзе выканання раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Лічбаў прыво-дзілася шмат, і ў цэлым справы ідуць нядрэнна: у 2018 годзе выканана 4 з 5 мэтавых паказчыкаў; Асіповіччына заняла другое месца сярод раёнаў вобласці з колькасцю насельніцтва звыш 25 тысяч чалавек у абласной круглагадовай спартакіядзе па месцы жыхарства; прадстаўнікамі спортрэзерву заваявана 170 прызавых месцаў (2017 год — 151) у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах:                I месца — 33 (38), II — 69 (49),            III — 68 (64); 8 выхаванцаў ДЮСШ накіраваны ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, 16 увайшлі ў склад нацыянальнай і зборных каманд краіны і г.д. Але працаваць лепш трэба і ёсць над чым — ад камплектацыі трэнерскімі кадрамі аддзяленняў лёгкай атлетыкі, валейбола і плавання да паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння спартшколы і інш.

Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта краіны ад 02.04.2015 г.        № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Сітуацыя на рынку працы ў студзені-красавіку захоўваецца ў межах прагназуемай. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 мая — 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (прагноз не больш за 1%). На працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана 102 чалавекі — 60% да гадавога задання. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ва ўпраўленне па працы райвыканкама, склала 45,3% (прагнозны паказчык — 35%). Праведзена 36 пасяджэнняў адпаведнай камісіі. Усім непрацуючым, якія наведалі яе пасяджэнні, прапаноўваліся меры садзейнічання занятасці: працаўладкаванне на пастаянную альбо часовую працу, перанавучанне,  удзел у аплачваемых грамадскіх работах, арганізацыя прадпрымальніцкай ці рамеснай дзейнасці, самазанятасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і г.д.

Віталій КУЛАКОЎ.

v.kulakov@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость