Для майстэрства заўсёды час №110

Лічыцца, што снежань — параўнальна спакойная
пара для механізатараў сельгаспрадпрыемстваў. Так яно, у прынцыпе, і ёсць, калі
не адбываюцца якія-небудзь нерадавыя падзеі. Да разраду такіх і можна аднесці
раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў. Адметна,
што такое першынство на Асіповіччыне прайшло ўпершыню. Ініцыятарам яго
выступіла начальнік па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, прапанову з
задавальненнем падтрымаў і далучыўся да рэалізацыі запланаванага райкам
прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У выніку творчага супрацоўніцтва
атрымалася цікавае спаборніцтва.

Каб рознабакова ацаніць прафесійнае майстэрства,
праводзіліся розныя іспыты. Судзейскую ролю ўзялі на сябе галоўны спецыяліст
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Нікалайчанка
і галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар, начальнік Асіповіцкай інспекцыі
Дзяржтэхнагляду Аляксандр Ждановіч. Тэарэтычная частка ўключала рашэнне білетаў
па правілах дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі і ахове працы за адведзены
пэўны час. Лепшыя веды на гэтым этапе паказаў Сяргей Баразна з ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Яшчэ большую цікавасць у саміх хлопцаў вызвала
практычная частка, якая праходзіла на базе СВК «Калгас «Авангард”: можна было
па-глядзець, як спраўляюцца з заданнямі паплечнікі, самому ацаніць-параўнаць
асабістыя ўменні. У майстэрні хлопцаў чакалі гідраўлічныя помпы. Іх
патрабавалася разабраць, праверыць стан ушчыльняльнага кольца, сабраць назад,
закруціўшы пры гэтым 6 балтоў. Аказваецца, гэтую аперацыю можна выканаць за 1
хвіліну 41 секунду — лепшы вынік, які паказаў механізатар з філіяла
«Белшына-агра” ААТ «Белшына” Канстанцін Шароў.

Добра праявілі сябе хлопцы і ў конкурсе па
ва-джэнні трактара. Трэба было ажыццявіць счэпку прычэпа, заехаць у бокс.
Манеўры выконваліся дастаткова якасна ўсімі дзевяццю ўдзельнікамі, таму кожны і
атрымаў па 10 балаў. Яно і не дзіўна — камандзіраваныя гаспадаркамі
механізатары, нягледзячы на малады ўзрост, маюць вялікі практычны вопыт, многія
знаёмы з трактарам з самага маленства.

Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі,
канкурсанты бавілі час за «салодкім сталом” ды абмеркаваннем сваіх
механізатарскіх спраў — калі яшчэ надарыцца нагода пагутарыць з калегамі амаль
з усіх СВК раёна? І вось — урачысты момант. Першае месца заняў «белшынавец”
Шароў, другое — Раман Карыстаў з СВК «Калгас «Ясень”, трэцяе — механізатар
«Лапічаў” Сяргей Лось. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана
Сідарэнка ўручыла ўсім удзельнікам заахвочвальныя прызы, а пераможцы атрымалі
яшчэ і падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

7 ноября в Осиповичах пройдут мероприятия, посвященные Великому Октябрю

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Мотосезон подорожает. Узнали, какой налог будут платить владельцы мощных мотоциклов в 2026 году

6 ноября 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 6 — 7 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Пожар в частном доме, шесть ДТП и четыре пьяных водителя: итоги недели в Осиповичском районе 

6 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

График работы поликлиники в Осиповичах в праздничные и выходные дни в ноябре

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Благочинный Осиповичского округа протоиерей Василий Белоус рассказал о своей жизни

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем