ХронIка здарэнняў №109

РАУС

У перыяд з 12 па 18 снежня зарэгістравана 11
крадзяжоў, 3 выпадкі самагонаварэння, нанясенне цялесных пашкоджанняў, угон
аўтатэхнікі, збыт фальшывых грошай, спроба суіцыду, нанясенне цялесных
пашкоджанняў — па 1. Узбуджана 13 крымінальных спраў.

На працягу тыдня памерла 4 асобы, якія
сістэматычна злоўжывалі алкаголем.

12 чысла ўзбуджана крымінальная справа ў
адносінах да трох жыхароў         в.
Дземенка, якія напачатку месяца разабралі рэйкі на вузкакалейнай чыгунцы ў
лясным масіве паміж в. Караны і Старое Сяло з мэтай іх продажу на металалом.

У ноч з 14 на 15 снежня з ахоўваемага памяшкання
крамы ГУПГП «Бабруйскі гандлёвы цэнтр” у п. Ялізава ўкрадзены прадукты
харчавання, алкагольныя напоі і цыгарэты на суму 3 млн. руб. Невядомыя
зламыснікі патрапілі ў магазін, разбіўшы шыбу шклопакета.

15 чысла з фермы вёскі Ставішча ўкрадзены конь,
што нанесла ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” страты ў памеры 2,5 млн.
руб.

18 снежня цэлы табун (11 коней), прыналежнасць
якога пакуль застаецца неўстаноўленай, выяўлены каля в. Вяззе.

ДАI

Спынена 156 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 35 «бязфлікерных” пешаходаў, 7 вадзіцеляў за ўжы-ванне алкаголю і
32 — за перавышэнне хуткасці. Адбылося 10 ДТЗ.

Раніцай 12 чысла на шашы Асіповічы-Глуск
аўтамабіль «Пасат” пры сустрэчным раз’ездзе з грузавіком збіў веласіпедыста,
які рухаўся па сярэдзіне правай паласы дарогі ў спадарожным накірунку.
Пацярпелы дастаўлены ў ЦРБ.

АДАI нагадвае, што ў сувязі з перападамі
тэмпературы паветра раніцай магчымы галалёд. Вадзіцелям у гэты час трэба
праяўляць максімум асцярожнасці і абавязкова паведамляць аб слізкіх учас-тках у
дарожныя службы па тэлефонах 23-5-92 ці 315-24-57 (velcom).

АУСТ

Затрымана 118 правапарушальнікаў, аштрафаваны 4
пасажыры, якія распівалі алкагольныя напоі ў цягніках, узбуджана крымінальная
справа па факце збіцця п’яным пасажырам спадарожніцы ў дызель-цягніку Асіповічы-Салігорск.

Канфіскавана 1.511 піратэхнічных вырабаў, якія
не мелі сертыфікатаў якасці і дакументаў, пацвярджаючых лягальнасць іх увозу на
тэрыторыю краіны.

Дэпартамент аховы

Спынена 5 дробных крадзяжоў і 2 выпадкі распіцця
алкаголю ў месцах грамадскага карыстання.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 31 мужчыне і 2 жанчынам, якія
былі дастаўлены ППСМ (27), участковымі міліцыянерамі (2) і АУСТ (4). Адзін з
дастаўленых транспартнай міліцыяй пацыентаў раптам адчуў сябе настолькі дрэнна,
што яго давялося тэрмі-нова перавозіць у райбальніцу і каля сутак выводзіць з
алкагольнай комы.

IАЖіРС

Выяўлена 2 парушэнні правілаў лесараспрацовак і
4 выпадкі незаконнага гандлю рыбай.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем