Людзі пра добрае кажуць №108

— Абавязкова напішыце, што я паляшучка, бо гэтай
акалічнасцю ганаруся. І што ў нас вельмі добры калектыў, — папрасіла, падводзячы
рысу пад грунтоўнай размовай, галоўны эканаміст ААТ “Пратасевічы” Людміла
Баброва.

Палешукі — народ асаблівы, самабытны. Адметных
рыс некалькі: большая, чым сярэднебеларуская, памяркоўнасць, працавітасць і,
мабыць ад гэтага, ашчаднасць да вынікаў сваёй працы. Адзін з прынцыпаў
паляшуцкага жыцця — “А што людзі скажуць?”. Апошняе ўжо з самага дзяцінства
за-кладвае: трэба жыць годна. Людмілу Баброву адрознівае ад паляшуцкага
архетыпа, бадай, толькі лёгкасць у стасунках, давер да свету ды аптымістычны
характар.

Як ні старайся, а паўнацэнны партрэт чалавека
без яго сям’і не атрымаецца. Людміла Пятроўна лічыць, што яна не проста ў
шлюбе, яна — замужам, а правільней напісаць — за мужам, са-праўдным і
надзейным. Ён і быў прычынай, што да сваёй радзімы Століншчыны 15 гадоў назад
дадала яшчэ адну — Асіповіччыну. Менавіта тады ў Пратасевічах уладкаваўся на
працу яе муж Аляксандр пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі.
Праз два гады, завяршыўшы сваю вучобу і ўжо не раз пабыўшы на практыцы ў
гаспадарцы, прыехала сюды жыць і працаваць і Людміла.

Аляксандра, спецыяліста перспектыўнага, праз
некаторы час прызначылі кіраўні-ком сельгаспрадпрыемства. “Добра, калі муж і
жонка глядзяць у адзін бок, ідуць побач, але не абавязкова па адной сцежцы”, —
жартуе зараз Баброва.

Так яно і атрымалася, што кожны заняў сваю нішу:
Аляксандр Аляксандравіч узначаліў адно з самых значных прадпрыемстваў райцэнтра
— Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, а жонка
стала галоўным эканамістам “Пратасевічаў”.

Ці не шкадуе Людміла Пятроўна, што некалі абрала
сельскагаспадарчы шлях? Ніколькі. Больш таго, можа любога пераканаць, што такая
дарога не памылковая: зямля — гэта святое і вечнае; як ні круці, а 30%
насельніцтва — мільёны людзей — у нас вясковыя, хоць работа ў сельскай
гаспадарцы нялёгкая, але затое амаль ні ў каго няма жыллёвай праблемы. Вось і
зараз, напрыклад, у Забалацці адзін з добраўпарадкаваных дамоў чакае галоўнага
заатэхніка.

З захапленнем успамінае Людміла Пятроўна гады
вучобы, як дружна і весела жылі, якім моцным было “студэнцкае брацтва”.
Сённяшнія студэнты сельгасакадэміі кажуць, што такі дух захаваўся тут і зараз.
Ну а самым цікавым бокам сваёй работы галоўны эканаміст Баброва лічыць стасункі
з людзьмі. Ды і кожная лічба расказвае пра канкрэтныя факты.

Ёсць у сям’і Бабровых акрамя асабістых і
агульныя захапленні. Так, усе любяць падарожнічаць па Беларусі. У час візітаў
да сваякоў абавязкова наведваюць розныя гістарычныя мясціны. А яшчэ сям’я з
задавальненнем штогод вырошчвае на прыся-дзібным участку памідоры — гэтае
захапленне мае столінскія карані.

І мама, і тата ганарацца сваёй дачкой Кацярынай,
якая зараз вучыцца ў 7 класе САШ № 3. Дзяўчынка выдатна спраўляецца з урокамі,
мае рознабаковыя інтарэсы. Каб мець больш агульных тэм для размоў, Людміла
Пятроўна з задавальненнем перачытвае многія творы са школьнай праграмы — цікава
адкрываць для сябе па-новаму раней пройдзенае, пачуць меркаванне сваёй дачкі,
параўнаць са сваім…

Пра такую сям’ю, як Бабровы, палешукі сказалі б:
харошыя людзі, талковыя, добрыя гаспадары. З такой высновай цалкам згодны і
асіпаўчане.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем