Як Iван Iванавіч з танкамі “ваяваў” №108

Іван Казак, жыхар вёскі Задняя Града, у спісе
прэтэндэнтаў для тэматычнай старонкі быў адным з першых. І нагод для гэтага
некалькі.

Па-першае, чалавек з’яўляецца «інфармацыйным
спонсарам” для насельнікаў сваёй невялікай вёсачкі. Калі што ў каго не так,
абавязкова ідуць да Іванавіча: маўляў, дай параду, куды лепш звярнуцца? Для
людзей пажылых, калі не заўсёды ёсць магчымасць і зда-роўе справіцца з пэўнай
праблемай, наяўнасць такога дарадчыка мае вялікае значэнне.

Другая нагода, пра якую ў падрабязнасцях
расказваў сам герой аповеду, — мясцовая дарога. Аб’ект гэты зроблены не без
удзелу Казака. Раней па вуліцы нярэдка праходзілі танкі з ваеннай часці, што ва
Урэччы, на палігон у Рэпішча. Рэйды магутнай ваеннай тэхнікі для вяскоўцаў былі
са-праўднай катастрофай: нягледзячы на тое, што дарогу так-сяк вайскоўцы за
сабой раўнялі, яна станаві-лася настолькі разбітай, што нельга было не толькі
праехаць на чым-небудзь, акрамя, канечне, танка, але нават прайсці. Вось і
абіваў Іван Іванавіч парогі розных інстанцый, каб пытанне вырашыць станоўча.
Давесці задуманае да канца стала на той час проста справай гонару няўрымслівага
вяскоўца. І зрабіць нармальную дарогу атрымалася!

Чалавек па натуры сваёй бывае розны. Некаторыя з
лёгкасцю могуць мяняць месца жыхарства, пускаючы новыя карані на іншай «глебе”.
Казак жа адносіцца да разраду тых, каму карані дадзены толькі раз, але
надзвычай трывалыя. Мяркуйце самі: пражыў чалавек у прыгожым горадзе Салігорску
больш за тры дзясяткі гадоў, працаваў там, абзавёўся кватэрай, дачай, а калі
прыйшоў час заслужанага адпачынку, то вярнуўся, не задумваючыся, у родную хату.
Тут некалі яго гадавала цётка, бо бацькоў і сястры не стала ў час Вялікай
Айчыннай вайны. Іван Іванавіч кажа, што яму дастаткова ў горадзе пабыць два
дні, каб з новай сілай адчуць прыцяжэнне вёскі. Добра тут, ціха, спакойна,
утульна душы. З суседзямі ўжо сталі як сваякі. Прыязджае аўталаўка райста 2
разы на тыдзень, раз — прыватная. У прынцыпе, усяго хапае, праблем з
абслугоўваннем няма. Робяць візіты ў маленькую вёсачку і медработнікі,
прыязджае перасоўны флюарограф.

Ды што там людзям сталага веку трэба? Галоўнае,
каб дзеці не забываліся, наведвалі. У Івана Іванавіча іх двое. Сын жыве ў
Мінску, дачка — у Архангельску. Нарадзілі чатырох унучак, а тыя — трох
хлапчукоў-праўнучкаў. Такая вось часам цікавая ў жыцці атрымліваецца
арыфметыка…

На пытанне, ці не сумна ў вёсцы, асабліва ў
такую цёмна-самотную пару, як зараз, Іван Іванавіч упэўнена запярэчыў. Кожны
дзень можна знайсці многа спраў: наведаць аднавяскоўцаў, пачытаць кнігу,
паслухаць радыё, паглядзець якую цікавую перадачу па тэлебачанні. Ну і, зразумела,
па гаспадарцы тое-сёе ўпарадкаваць. Вось і дзень прабягае. Раіць Іван Казак не
забываць, што жыццё ў кожнага такое, як чалавек сам да яго ставіцца.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем