Спаборніцтвы становяцца традыцыйнымі №107

Другі год запар педагогі нашай установы прымаюць
удзел ва ўнутрысадавым конкурсе «Лепшы вахавальнік».

У час правядзення конкурсных мерапрыемстваў у
калектыве панавала атмасфера творчасці і прыўзнятага настрою. Кожны
выхавальнік стараўся паказаць асаблівасць свайго педмайстэрства. Гэта
разнастайныя віды дзейнасці з дзецьмі ў Алены Слабодчыкавай, Валянціны
Ягоравай, Наталлі Парамонавай, цікавыя дыдактычныя гульні ў Вольгі Паркалавай,
Таццяны Насрыддзінавай, Вольгі Пятроўскай, арыгінальныя самапрэзентацыі Iрыны
Пацкевіч, Жанны Мельнікавай, Алены Рыжковіч.

Пераможцай конкурсу стала Алена Шычко. Гэта —
высокакваліфікаваны педагог, які валодае сучаснымі метадамі дашкольнай
педагогікі і псіхалогіі, элементамі разнастайных тэхналогій, мае ўласны стыль у
зносінах з дзецьмі.

У сваім эсэ педагог прызналася: «Не я
выбрала прафесію, а прафесія — мяне». Конкурс яшчэ раз пацвердзіў, што
Алена Пятроўна — творчы спецыяліст, таленавіты чалавек, надзейны калега. Яна
будзе прадстаўляць сваю ўстанову адукацыі на раённым конкурсе. Спадзяёмся на
перамогу!

Iрына ПалазнIк,

намеснік загадчыка ДУА «Яслі-сад № 10
«Расінка».

 

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем