У перыяд з 5 па 11 снежня зарэгістравана: крадзяжоў — 10, экана-мічных правапарушэнняў, угонаў аўтатэхнікі і нанясення цялесных пашкоджанняў — па 2. Узбуджана 12 крымінальных спраў, раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы.
Падчас правядзення чарговай аперацыі «Арсенал” грамадзянамі добраахвотна здадзена незарэгістраваная паляўнічая стрэльба і 17 патронаў.
Устаноўлена асоба жанчыны, чые астанкі знойдзены ў верасні каля прыпыначнага пункту Вярхі на чыгуначнай лініі Асіповічы-Мінск. Як высветлілася, гэта была мінчанка 1957 г.н, знікшая без вестак яшчэ ў 2001 го-дзе.
ДАI
Спынена 126 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 47 пешаходаў і веласіпедыстаў, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 12 ДТЗ.
9 чысла на шашы Мінск-Гомель вадзіцель аўтамабіля «Аўдзі А3” праявіў няўважлівасць пры абгоне і ўрэзаўся ў «Фольксваген-Гольф”, які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку ДТЗ тры чалавекі шпіталізаваны ў ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі рознай цяжкасці.
АДАI нагадвае, што 7 снежня пачаўся прафілактычны месячнік «Спыні бяду”, падчас якога асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца прадухіленню п’янства сярод вадзіцеляў.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 74 правапарушальнікі, затрыманы злачынца, на якога аб’яўлены вышук. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах захавання наркатычных рэчываў і крадзяжу электратэхнічнага абсталявання.
Дэпартамент аховы
Спынена 7 дробных правапарушэнняў. Затрыманы злодзей, які спрабаваў украсці 70 секцый батарэй ацяплення з ахоўваемай тэрыторыі ТАА «НВФ «Металон”.
РАНС
Надвячоркам 8 чысла з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення цалкам згарэў дах жылога дома ў в. Тарасавічы.
IАЖіРС
Выяўлена па 2 парушэнні правілаў лесакарыстання і рыбалоўства.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов