Калі чуеш слова “эстрада”, амаль заўсёды ўяўляеш вялікія сталічныя пляцоўкі, белазубых зорак, яскравыя шоу і натоўпы фанатаў. Але ўяўленне гэтае крыху аднабаковае і стэрэатыпнае, бо сапраўдная эстрада мае быць не толькі ў вялікім горадзе і горадзе ўвогуле. Таленавітыя выканаўцы ёсць, напрыклад, і ў вёсцы Ліпень.
Народныя калектывы ў наяўнасці амаль ва ўсіх клубах раёна. Ліпенскі СДК — не выключэнне, гурт “Ліпенскія зоркі” існуе тут ужо 35 гадоў. А ў пачатку 90-х у Доме культуры з’явілася ўласная “фішка” — гурток эстраднай песні “Равеснік”. Некалькі гадоў таму, калі ў калектыў прыйшлі маладыя педагогі, ён значна змяніўся. Новымі кіраўнікамі вакальных гурткоў сталі Наталля Язвінская і Алена Грышановіч, акампаніятарам — Вольга Струкава, канцэртмайстрам — Крысціна Сяргеева.
Жадаючых займацца эстраднымі спевамі ў Ліпені шмат. Прычым “Равеснік” рэгулярна наведваюць не толькі маладыя дзяўчыны, але і жанчыны больш сталага ўзросту. У эстрадным гуртку займаюцца 12 чалавек, яны пастаянна рэпетыруюць, развучваюць новыя песні, складаюць праграмы канцэртаў і, вядома, выступаюць. Педагогі падыходзяць да кожнага выканаўцы індывідуальна, песні падбіраюцца ў адпаведнасці з магчымасцямі голасу і характарам чалавека ўвогуле. Выкананне іх пад акампанемент баяна наўрад ці слухалася і глядзелася б эфектна, таму кіраўнікі калектыву падбіраюць дзяўчатам таксама і адпаведныя фанаграмы.
Удзельніцы “Равесніка” не толькі спявачкі, але і самі сабе дызайнеры і візажысты — сцэнічны вобраз яны прадумваюць самастойна.
Таленавітыя выканаўцы, плюс прафесійныя педагогі, плюс яркія нумары — у выніку нядзіўна, чаму на канцэртах гуртка заўсёды шматлюдна. Без іх не абыходзіцца ні адно свята ў Ліпені, да таго, як мінімум раз у месяц эстрадны калектыў дае выязныя канцэрты. Так, за апошні час выступілі на Дні працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Лапічах, давалі канцэрты для супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў, а ў асіповіцкай вы-праўленчай установе адкрытага тыпу № 48 канцэрты “Равесніка” ўжо сталі традыцыйнымі.
Дарэчы, для некаторых удзельнікаў пеўчых і танцавальных гурткоў Ліпенскі СДК становіцца стартавай пляцоўкай іх творчай кар’еры. Так, выхаванка Дома культуры Вольга Галамака зараз ужо ўдзельніца сталічнага рэспубліканскага студэнцскага хору “Ярыца”, а Ірына Джумахонава — студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага коледжа мастацтваў.
…Таленты ёсць усюды, і не абавязкова ехаць у сталіцу, каб з імі сустрэцца.
Подробности переговоров и закрытых встреч Лукашенко с бизнес-кругами Китая
2 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “Орша” — ФК “Осиповичи” — 2:2
2 сентября 2025
Общество
5 сентября Комитет госконтроля Могилёвской области проведет горячую линию
2 сентября 2025
Общество
На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых
2 сентября 2025
Общество
Как государство помогает выпускникам со свободным дипломом. Разъясняет главный специалист отдела труда и занятости населения управления по труду, занятости и соцзащите Осиповичского райисполкома