Без дзесяці гадоў стагоддзе… №105

Сёння
спаўняецца 90 гадоў з дня заснавання ваенізаванай аховы чыгункі: 9 снежня
1921 года чыгуначная магістраль набыла
падраздзяленне, якое адказвае за бяспеку людзей, цягнікоў і грузаў.

Стралкова-пажарная каманда на станцыі Асіповічы,
якая абслугоўвае 396 кіламетраў “стальной артэрыі” краіны,
падпарадкоўваецца Гомельскаму атраду ваенізаванай аховы, які, у сваю чаргу,
з’яўляецца падраздзяленнем ваенізаванай аховы беларускай чыгункі.

…Жанчына
спяшаецца. У паўсотні метрах ад чыгуначнага пераходу збягае з узгорку,
падыходзіць да рэек, на якіх стаіць таварны цягнік, і…
спрабуе
падлезці пад яго там, дзе вагоны мацуюцца адзін к аднаму. Уладзімір Наздрын,
намеснік начальніка стралкова-пажарнай каманды на станцыі Асіповічы, звяртаецца
да вынаходлівай асіпаўчанкі сталага веку: “Ну і што вы робіце? Жыць
надакучыла?”.
Уладзімір Уладзі-міравіч яшчэ не скончыў фразу, жанчына
толькі і паспела што адскочыць, пабачыўшы чалавека “ў форме”, —
цягнік крануўся…

Каб не наша сустрэча з Уладзімірам Наздрыным з
нагоды юбілею ваенізаванай аховы чыгункі, які вырашыў паказаць карэспандэнту
“АК” працу пажарнай каманды ў дзеянні, то на адзін ня-шчасны выпадак
стала б болей. “Як ні тлумач людзям пра небяспеку знаходжання на
чыгуначных пуцях, якія акцыі ні прыдумляй і ні праводзь — усё адно лезуць пад
колы, перабягаюць рэйкі перад электрычкамі…”
— уздыхае ён.

Падчас азнаямленчага шпацыру да пажарнага
аварыйна-выратавальнага цягніка сустрэлі яшчэ некалькі чалавек, якія перабягалі
чыгунку ў забароненых месцах. Гэтым разам парушальнікаў не штрафавалі, проста
папярэджвалі. Звычайна ж такія пераходы пагражаюць штрафам ад 0,2 да 2 базавых
велічынь. На пытанне, ад чаго залежыць сума выплаты, Уладзімір Наздрын з
усмешкай адказаў: “Ад майго настрою!”. Насамрэч жа на суму,
якую заплаціць чалавек, уплываюць яго паводзіны з работнікам чыгункі, які
затрымаў “бясстрашнага”: за бяспеку пешаходаў сумесна з байцамі СПК
адказваюць спецыялісты дыстанцыі пуці і аддзел унутраных спраў на транспарце.

Рэдка калі чалавек усведамляе рызыку, на якую
ідзе, парушаючы правілы паводзін на чыгунцы, проста абяцае выправіцца і моўчкі
плаціць штраф. Часцей парушальнік спрабуе даказаць, што ён
“выпадкова”, “вельмі спяшаецца” альбо “дык няма ж
цягніка!”. А вось тыя, каго затрымліваюць не першы раз, лезуць у кашалёк
звычайна без лішніх пытанняў.

“Вельмі часта падчас размовы з
парушальнікам у некалькіх метрах нехта яшчэ перабягае рэйкі. Пачынаецца лямант:
“Чаму вы мяне затрымалі, а яго не? З яго таксама штраф патрабуйце!”

распавядае Вольга Станкевіч, інжынер па эксплуатацыі тэхнічных сродкаў чыгункі.
— Бывае, і пагражаюць за клопат пра бяспеку, асабліва старыя любяць слаць
праклёны…”

Паводле слоў Вольгі, большасць траўміраваных —
беспрацоўныя людзі.

Каб засцерагчы людзей ад рызыкоўных пераходаў і
ў чарговы раз нагадаць пра вялікую колькасць няшчасных выпадкаў на чыгунцы,
работнікі ваенізаванай аховы сумесна са спецыялістамі дыстанцыі пуці ладзяць
творчыя мерапрыемствы. Сёлета былі праведзены акцыі “Стоп — няверны
крок”, “Захавай жыццё” і іншыя. Але, як пры-знаюцца іх
арганізатары, меры гэтыя часовыя: людзі запамінаюць, што калі бачаць людзей у
форме, то лепей не хадзіць па рэйках, але праз нейкі час зноў пачынаюць
“спяшацца”.

Летам мінулага года СПК на станцыі Асіповічы
правяла нестандартную акцыю, якая прынесла сапраўд-ны плён. Святар Аляксандр
Кісялёў асвяціў прыпыначны пункт Малая Гарожа, на якім адбывалася шмат выпадкаў
траўматызму, гінулі людзі. Пасля рэлігійнага абраду няшчасце пакінула
станцыю…

Прадухіленне траўматызму на чыгуначным палатне —
толькі адзін кірунак дзейнасці. Акрамя гэтага, работнікі аховы займаюцца
пажарнай бяспекай, выкрываюць транспартныя правапарушэнні, ахоўваюць і
суправаджаюць грузы.

Вялікую ролю ваенізаваная ахова чыгункі надае
пажарнай бяспецы, прадухіленню і ліквідацыі наступстваў рознага кшталту
надзвычайных сітуацый. Доўгі ярка-чырвоны састаў на станцыі Асіповічы — гэта
пажарны аварыйна-выратавальны цягнік першай катэгорыі, з дапамогай якога
работнікі СПК тушаць пажары на аб’ектах чыгункі. Акрамя цыстэран з вадой ён мае
вагонна-помпавую станцыю па перапампаванні нафтапрадуктаў. Калі, напрыклад,
сыйшла з рэек цыстэрна з бензінам, то ў цягніку маецца пустая ёмістасць, якая
запаўняецца каштоўнай вадкасцю, што не выцекла падчас аварыі, і зберагаецца тая
частка рэчыва, якую можна ўратаваць.

У арсенале сродкаў для барацьбы з пажарамі і
іншымі надзвычайнымі сітуацыямі маецца і пажарная машына. Цікава, што калі для
яе выезду патрэбна адна хвіліна, то для падрыхтоўкі цягніка да выезду на месца
аварыі — ужо 23: гэты час неабходны для таго, каб прычапіць да саставу вольны
лакаматыў, што маецца на станцыі. Сёлета цягнік у баявой рабоце не ўдзельнічаў.
Іншымі словамі, Мінск, Магілёў і Жлобін, з якімі супрацоўнічае
стралкова-пажарная каманда, не выклікалі нашых байцоў на дапамогу ў ліквідацыі
наступстваў аварыі.

Калектыў асіповіцкай СПК амаль цалкам мужчынскі
— жанчына толькі на пасадзе прыбіральшчыцы. “Раней былі жанчыны
памочнікамі начальніка каравула, але пасля скарацілі гэтую пасаду і засталіся
мы ў чыста мужчынскім калектыве”,
— усміхаюцца работнікі аховы. Яны
жывуць дружна, пад-трымліваючы баявы дух адно аднаго і каманды агулам. І з
усмешкамі і аптымізмам глядзяць у будучыню: не так доўга і да стагоддзя
засталося…

Ася Паплаўская.

За
студзень-лістапад бягучага году адбылося 16 выпадкаў траўматызму (8 чалавек
былі ў стане алкагольнага ап’янення), якія прынеслі 8 смерцяў.
Да
адказнасці за праход па чыгуначных пуцях у неўсталяваным месцы прыцягнуты каля
300 чалавек.

 

Последние новости

Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем