Саветы за работай Звароты вырашаюцца станоўча №105

Як паведаміла кіраўнік справамі Ясенскага
сельсавета Алена Баразна, часцей за ўсё ў сельвыканкам звяртаюцца з пытаннямі,
якія датычаць землекарыстання, афармлення дакументаў на рэгістрацыю права
ўласнасці на зямельныя ўчасткі і жылыя дамы. Хапае зваротаў з просьбай аб
выдзяленні зямлі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, абслугоўвання
дома, выдачы даведак на рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі, пастаноўцы на
ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзяленні
жылля, рэгістрацыі па месцы жыхарства. Ёсць і шмат не менш важных. З пачатку
бягучага года сельвыканкамам было выдадзена каля 500 даведак і іншых
дакументаў, у тым ліку па заяўленчым прынцыпе «аднаго акна” — каля 300.

Самы запатрабаваны сярод насельніцтва запытваемы
дакумент — даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і. Iх выдадзена больш за
200  адзінак. Другое месца ў рэйтынгу —
даведкі на рэалізацыю сельгаспрадукцыі. А вось такая працэдура, як рэгістрацыя
шлюбу, не надта распаўсюджаная: дакументы аб набыцці статусу сям’і атрымалі
толькі 2 пары.

Галоўнае ў рабоце — імкненне дапамагчы
кожнаму чалавеку аператыўна і якасна вырашыць любую праблему, з якой ён
звярнуўся,
— лічыць Алена Віктараўна.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем