У карціннай галерэі — свята №104

Учора споўнілася 5 гадоў з дня адкрыцця
карціннай галерэі нашага земляка, Ганаровага грамадзяніна Асіповіч, народнага
мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтва Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка. Знаходзіцца яна ў
залах гісторыка-краязнаўчага музея райцэнтра невыпадкова: доўгі час мастак
шукаў падыходзячае месца для размяшчэння работ і вырашыў спыніцца на
Асіповіччыне, таму што менавіта адсюль яго карані.

Калекцыя складаецца з 37 жывапісных і 23
графічных работ і ўяўляе сабою ў асноўным адзін жанр — партрэт. Праз яго ў
наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі роднымі і блізкімі
мастака, угледзецца ў твары прадстаўнікоў знакамітай дынастыі Радзівілаў,
дзяржаўных дзеячаў краіны.

За гады існавання галерэі ў ёй пабывала каля
пяці тысяч чалавек. Сярод іх як асіпаўчане, так і госці горада, у тым ліку
прадстаўнікі такіх краін, як Расія, Польшча, Вялікабрытанія, Германія, Ізраіль,
Чарнагорыя.

Прынесены Уладзімірам Стэльмашонкам 5 гадоў таму
ў дар зямлі бацькоў неацэнны скарб дазваляе наведвальнікам вывучаць гісторыю
Радзімы, служыць пляцоўкай для патрыятычнага і духоўнага выхавання
падрастаючага пакалення.

Последние новости

Власть

Лукашенко о Китае: вы настоящие друзья Беларуси

2 сентября 2025
Читать новость
Власть

Подробности переговоров и закрытых встреч Лукашенко с бизнес-кругами Китая

2 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Орша” — ФК “Осиповичи” — 2:2

2 сентября 2025
Читать новость
Общество

5 сентября Комитет госконтроля Могилёвской области проведет горячую линию

2 сентября 2025
Читать новость
Общество

На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых

2 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как государство помогает выпускникам со свободным дипломом. Разъясняет главный специалист отдела труда и занятости населения управления по труду, занятости и соцзащите Осиповичского райисполкома

2 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем