Мясцовы летапісец №101

Нямецкі паэт, мысліцель і палітычны дзеяч Іаган
Гётэ калісьці гаварыў: “Лепшае, што нам дае гісторыя — гэта энтузіязм, які
яна пабуджае…”. Натхненню Алены Крацянок можна пазайздросціць. Шмат
гадоў яна збірала і сістэматызавала звесткі пра родную Татарку для таго, каб
перадаць нашчадкам…

Краязнаўствам Алена Пятроўна пачала захапляцца ў
70-х гадах, калі працавала ў Дараганаўскай санаторна-лясной школе. Там яна
назірала за працай апантанай даследчыцы мясцовай гісторыі Зінаіды Верашчакі,
спасцігаючы азы даследчай работы.

Хутка настаўніца выйшла замуж і пераехала на
малую радзіму. Часу тут дарма не марнавала і адразу ж заснавала ў мясцовай
школе краязнаўчы гурток, аналагічны дараганаўскаму. Дзецям падабалася пасля
ўрокаў прыходзіць сюды: яны з запалам гутарылі з жыхарамі, вялі перапіску з
архівамі і ваенкаматамі, адпраўляліся ў экспедыцыі… Атрыманыя звесткі
групавалі па тэмах і запісвалі ў альбомы. З часам іх назапашвалася ўсё больш. Так
у школе з’явіўся гістарычны куток, які і сёння расказвае нам пра пасялковы
Савет, торфапрад-прыемства, школу, бальніцу, пошту ў розныя гады іх існавання.
Не маглі пакінуць без увагі юныя да-следчыкі і іх кіраўнік падзеі Вялікай
Айчыннай вайны…

Найвялікшым уласным дасягненнем Крацянок лічыць
устанаўленне імён пахаваных на брацкай магіле ў Татарцы землякоў. Калі Алена
была яшчэ зусім маленькай, на балоце знайшлі астанкі невядомых салдат.
Дзяўчынка бачыла, як іх хаваюць на кургане. Ужо тады ёй захацелася даведацца аб
асобах загінуўшых салдат як можна болей.

Аднойчы ў рукі настаўніцы трапіла газета “Знамя
Юности”, дзе быў надрукаваны матэрыял Громава “Лето 1941 года”, які апавядаў
пра баі пад Татаркай. Клубок пачаў разблытвацца: Крацянок выйшла на аўтара
публікацыі, а пасля і больш за дзясятак байцоў 14 парашутна-дэсантнай брыгады,
якія засталіся ў жывых. Аказалася, што ў першыя дні вайны гэтая часць была
разгромлена, і ваеннаслужачыя, атрымаўшы загад прарвацца на рубеж абароны
Асіповічы — Бабруйск і да апошніх сіл стрымліваць там фашыстаў, выконвалі яго
да апошняй кроплі крыві…

З адным дэсантнікам — Ніканам Канстанцінавічам
Ісаевым — нават удалося доўгі час падтрымліваць сяброўскія адносіны: наведваўся
ён з Ленінграда ў мясцовую школу, шмат расказваў дзецям пра той страшны бой, а,
калі вучні выязджалі ў культурную сталіцу Расіі, дапамагаў ім бліжэй
пазнаёміцца з горадам…

Пасля лёс звёў края-знаўцаў і з сям’ёй
Вярбіц-кіх. Больш як трыццаць гадоў сястра Галіна шукала вестак ад свайго
брата-дэсантніка. Выйшла на след Нікана Канстанцінавіча, але, на вялікі жаль,
таго ўжо не было ў жывых… Праз некаторы час лёс сутыкнуў жанчыну з Аленай,
якая і расказала — паводле слоў Ісаева — пра апошнія хвіліны жыцця Яўгенія.

Наведваліся да Крацянок некалькі разоў і госці з
Германіі. Шукалі яны інфармацыю аб родных, якія ў першыя пасляваенныя гады
працавалі на торфапрадпрыемстве і зніклі без вестак. Адна з такіх сустрэч
асабліва кранула сэрца Алены Пятроўны:

— Гады чатыры прайшло з таго моманту, як да мяне
ўвайшоў у хату ўжо немалады немец. Незнаёмец штосьці гаварыў на роднай яму
мове, і слёзы каціліся па твары. І толькі адну фразу мужчына гаварыў па-руску:
“Бацька не забіваў, а працаваў”. Я паказала немцу месца, дзе хавалі ў тыя часы
такіх людзей.

…Без слоў было зразумела, што на радзіму немец
вяртаўся з палёгкай, бо цяпер ведаў, дзе аддаў Богу душу самы родны, хоць і
амаль незнаёмы, чалавек…

Алена Пятроўна прызнаецца, што ніколі не
шкадавала таго часу, які пры-свячала свайму занятку. Яна дакладна ведала, што
пазней пісаць гісторыю будзе ў разы цяжэй, бо відавочцы ў такім выпадку —
найлепшая крыніца інфармацыі, а іх з гадамі становіцца ўсё менш…

Пра руплівую працу Крацянок ведаюць і за межамі
Татаркі, пра гэта сведчаць шматлікія граматы і падзякі ў яе доме. Найвя-лікшая
ж узнагарода для самой Алены Пятроўны — словы, якія яна чуе ў роднай школе і
сёння: “Добры дзень, рады Вас бачыць!”…

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем