К акции по сбору пластиковых крышек присоединились осиповичские школьники

К акции по сбору пластиковых крышек присоединились осиповичские школьники

“Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”

15 сакавіка да гэтай дабрачыннай акцыі, сутнасць якой у зборы пластыкавых накрывак, іх утылізацыі на перапрацоўчых прадпрыемствах і далейшай перадачы заробленых сродкаў на набыццё медыкаментаў і абсталявання для хворых дзяцей і дарослых, далучыліся ўстановы адукацыі нашага раёна.

— Сабралі ўжо даволі шмат пластыку, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 Таццяна Ефімовіч. — Настаўнікі сваім прыкладам натхняюць дзяцей. Усе накрыўкі пасля перададзім у райарганізацыю БРСМ, адкуль іх забяруць перапрацоўшчыкі.

У СШ № 4 да акцыі падышлі з не меншым энтузіязмам.

— Зрабілі і ўстанавілі спецыяльны кантэйнер, — распавядае педагог-арганізатар Кацярына Шалупенка. І ўжо ў першыя дні ён папоўніўся тысячай накрывак. Вучань 6 «В» класа Іван Ліксонаў сказаў, што збіраў пластык на працягу амаль трох гадоў, а тут якраз з’явілася падстава пазбавіцца ад такой вялікай «калекцыі«. Пасля падцягнуліся і другія вучні, настаўнікі, тэхнічны персанал.

Вучань СШ № 4 Iван Ліксонаў здае сваю «калекцыю» накрывак

Дапамагчы ў зборы можа любы жадаючы. У школах і садках устаноўлены спецыяльныя ёмістасці. Прымаюцца любыя чыстыя пластыкавыя накрыўкі, з якіх папярэдне трэба выняць укладышы. Таксама можна прыносіць пластыкавыя яйкі ад кіндар-сюрпрызаў, мерныя шклянкі і лыжачкі ад прыпраў, сумесяў для дзіцячага харчавання, каўпачкі ад фламастараў, слоічкі ад акварэльных фарбаў, пластыліну, медыкаментаў і вітамінаў. Накрыўкі з дазатарамі, пульверызатарамі таксама прымаюцца — без укладышаў і старонніх прадметаў.

Даведацца больш інфармацыі і прасачыць за ходам акцыі можна ў групах у сацсетках “Аднакласнікі”, “Фэйсбук і “Інстаграм”.

Последние новости

Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 мая для всех знаков Зодиака

27 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем