«I як жыць зараз, калі грошай ні на што не хапае?”. У часы татальнага павышэння коштаў гэтае пытанне актуальнае як ніколі. У кожнага свой адказ, які грунтуецца на запатрабаваннях ды магчымасцях. Хтосьці пераходзіць на больш лёгкі рэжым харчавання, вырашаючы, што самы час заняцца фігурай, іншыя абмяжоўваюць сябе ў забавах, а некаторыя нават кідаюць курыць, эканомячы на тытуні, кошт на які ўвесь час расце… Як у час непамерна высокіх коштаў і не надта вялікіх заробкаў жывуць асіпаўчане? На чым эканомяць?
Наталля, 32 гады: “На харчаванне змяншаць выдаткі даводзіцца. Пачалі ўжываць меней дарагіх прадуктаў. Калі катлеты, напрыклад, рабілі з чыстага мяса, то цяпер — пераважна з батона ды бульбы. Замяняем і іншыя кампаненты страў на больш танныя, камбінуем неяк… На здароўі такая эканомія пакуль не адбіваецца. Адчуваем сябе добра ўсёй сям’ёй”.
Віктар, 29 гадоў: “Я курыць кінуў. Бо добрыя цыгарэты вельмі дарагія зараз. Натуральна, гэта не вельмі значная эканомія, але ж на праезд у гарадскім транспарце хапае”.
Марыя, 24 гады: “Эканоміць даводзіцца на многім. Напрыклад, мая малодшая сястра вымушана была адмовіцца ад новага абутку на зіму: я аддала свае боты, што набыла год таму. Сама больш старыя нашу. Добра, што сучасная мода дазваляе апранаць усё. Ніхто не здагадаецца, калі абутак набыты: сёлета, у мінулым годзе ці яшчэ раней”.
Ганна, 30 гадоў: “Ну як на чым? На ежы! Каб адзін раз схадзіць у краму, трэба мець мінімум сто тысяч. І што можна на гэтыя грошы купіць?.. Мой муж ужо гадоў пяць як вегетарыянец. Я і раней ведала, што ягонае харчаванне абыходзіцца танней, чым маё і дачкі. А зараз і я паступова адмаўляюся ад мяса: для нашай сям’і гэта раскоша. Праўда, дачку абмяжоўваць не магу: ёй для роста трэба. Выкручваемся неяк…”
Васіль, 18 гадоў: “Паколькі на харчаванні нашасям’я эканоміць не хоча: здароўе даражэй за ўсё, то даводзіцца траціць менш грошай на забавы. Стаў радзей з сябрамі ездзіць у мінскія клубы. Раней мы амаль кожныя выхадныя ганялі ў сталіцу. Паколькі ў Асіповічах рабіць асабліва няма чаго, то цяпер часцей сядзім дома, час ад часу ладзім своеасаблівыя спаборніцтвы па камп’ютарных гульнях. Для гэтага фінансаў не трэба”.
Мікалай, 21 год: “Я на ўсім эканомлю! На ежы: абмяжоўваю ўжыванне мяса і гародніны. На праездзе: добра, што шмат куды ў Асіповічах можна дайсці пешшу, ды і дадатковая нагрузка для арганізма дае карысць. На вопратцы: хацеў прыдбаць новую дублёнку, але данашу тую, што маю. Спадзяюся, што хутка памяняю працу і буду атрымліваць большы заробак. Можа, і эканоміць не давядзецца больш”.
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября