Мары гаспадынь збываюцца №100
Асіпаўчане і жыхары іншых рэгіёнаў краіны ўжо паспелі ацаніць вартасці пральнага парашка “Мара”. Але парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” не стаіць на месцы. Як паведаміў прэс-сакратар прадпрыемства Вадзім Сіховіч, з сярэдзіны лістапада стаў выпускацца пральны парашок “April”, а затым быў асвоены вадкі сродак для мыцця посуду пад брэндавай назвай “Мара”. Зараз наладжаны выпуск гэтага сродку з водарам яблыка і лімона. Першая партыя ўжо паступіла ў гандлёвую сетку. У хуткім часе на прылаўках з’явіцца мыючы сродак з дабаўленнем алоэ.
Са снежня будзе запушчана новая лінія па выпуску вадкага мыла “Мара”.
Са снежня будзе запушчана новая лінія па выпуску вадкага мыла “Мара”.