ХронIка здарэнняў №100

РАУС

У перыяд з 14 па 20 лістапада зарэгістравана 5
крадзяжоў, 2 выпадкі ўгону аўтатэхнікі. Раскрыта 5 раней здзейсненых
злачынстваў, сярод якіх рабаўніцтва гандлёвага павільёна «Перекресток”, што
адбылося на мінулым тыдні.

Узбуджана 9 крымінальных спраў. У іх ліку і
спроба двух раней судзімых за крадзеж асіпаўчан вывесці са строю чыгуначную
лінію, якая належыць СП ААТ «Дах”. Зламыснікі разукамплектавалі стрэлачныя
пераводы на вуліцы Чапаева, зняўшы з іх шэраг дэталяў агульным коштам каля 500
тыс. руб. для здачы ў металалом.

20 чысла пры правя-дзенні будаўнічых работ на
вул. Чарняхоўскага знойдзена міна часоў Вялікай Айчыннай вайны.

ДАI

Спынена 147 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 66 ліхачоў і 14 пешаходаў. Адбылося 13 ДТЗ,
у якіх загінула 2 чалавекі.

17 чысла на шашы Мінск-Гомель каля в. Цяплухі
аўтамабіль «МАЗ” збіў пешахода. 61-гадовы пенсіянер з п. Ялізава ад атрыманых
цялесных пашкоджанняў памёр.

20 лістапада аўтамабіль «Iвека”, які рушыў па
шашы Асіповічы-Баранавічы, каля в. Вялікі Бор наехаў на веласіпедыста, які ехаў
у спадарожным кірунку. 28-гадовы мясцовы жыхар загінуў на месцы.

АДАI нагадвае, што ў перыяд з 21 па 30 лістапада
праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Асцярожна, пешаход!»

АУСТ

Затрымана 68 правапарушальнікаў, аштрафаваны 3
пасажыры, якія распівалі алкагольныя напоі ў цягніках, раскрыта 3 злачынствы —
крадзеж мабільнага тэлефона і 80 літраў дызпаліва, незаконнае за-хоўванне
наркаўтрымліваючых медпрэпаратаў.

17 чысла ў зоне адказнасці АУСТ і ўзброенай
аховы на станцыі Асіповічы адбыўся выпадак невытворчага траўматызму. Пешаход у
стане алкагольнага ап’янення праігнараваў папераджальны сігнал святлафора на
чыгуначным пераездзе па вуліцы Патоцкага, патрапіў пад манеўровы цеплавоз і
атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.

IАЖіРС

Выяўлена 4 парушэнні правілаў вывазу лесу, 1 —
правілаў палявання. Спынена спроба браканьерскай здабычы рыбы, канфіскавана 4
рыбалоўныя сеткі.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем