Мірнага неба, духмянага хлеба — так звычайна жадаюць на розных урачыстасцях. Хлеб — адзін з сімвалаў шчасця і дабрабыту. Давайце ж і пабываем на мясцовым прадпрыемстве, дзе гэты неабходны чалавеку па ўсіх параметрах прадукт выпускаецца.
Адна з адметнасцей хлебазавода — асноўная вытворчая работа тут адбываецца ноччу. Калі ўвесь горад спіць, асіповіцкія хлебапёкі “калдуюць” над хлебам, каб ужо з раніцы ў магазіне пакупнік мог набыць свежую прадукцыю.
Адначасова праца ў начную змену і адна з цяжкасцей прадпрыемства: не кожны, нават самы энергічны, чалавек, а калі больш прыземлена — арганізм, вытрымлівае такі графік. Але са 160 работнікаў, у якіх у працоўнай кніжцы месцам працы “прапісаны” РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”, нямала і такіх, якія аддалі яму не адзін дзясятак гадоў. Напрыклад, пекар хлебнай лініі Людміла Запарожац робіць тут 32 гады, а слесар-рамонтнік Іван Кірдун яшчэ на 4 больш.
Начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Наталля Лёўкіна з задавальненнем пазнаёміла з прадпрыемствам. Зараз тут выпускаецца 33 віды хлебабулачных вырабаў. У сярэднім 25 найменняў штосуткі. “Палітра” кандытарскай прапановы вы-глядае так: 20 відаў тортаў, 7 — пі-рожных, па 2 — рулетаў і пернікаў, 4 — салодкасці мучныя. У аб’ёмным выражэнні хлебабулачных вырабаў выпякаецца ў трох печах штодня да 11 тон, кандытарскіх — да 100 кілаграмаў. Засвоены на прадпрыемстве і такі спецыфічны прадукт, як мука экс-трузіённая шырокага прызначэння — 8 тон у суткі. Яна ідзе як кампанент сухой заваркі “каласок” — тэхналагічнай дабаўкі пры вытворчасці хлеба, якая скарачае і аптымізуе гэты працэс. Прадаецца заваркі каля 10 тон у месяц. З задавальненнем набываюць яе такія канцэрны, як “Магілёўхлебпрам”, “Віцебскхлебпрам”, аналагічнае прадпрыемства ў Гродне і шматлікія райста па прычыне таго, што прадукт асабліва мэтазгодна выкарыстоўваць у маленькіх хлебапякарнях. Ды і рэнтабельнасць у экструзіённай мукі добрая. Менавіта мука і замяшчальнік сухога малака трымаюць гэты паказчык зараз на ўзроўні 7%, тады як хлебабулачныя вырабы даюць толькі 3,8. Вядома, чаму: хлеб павінен быць даступным для кожнага, таму і кошт яго заўсёды застаецца прымальным.
Змена ў хлебапёкаў пачынаецца ў 8 гадзін вечара. Першымі да справы прыступаюць цеставоды — яны замешваюць апару і цеста. Калі “субстанцыя” выбрадзіць, а гэта 2,5-3 гадзіны, самы час дабавіць розныя інгрэдыенты згодна з рэцэптурай — цукар, маргарын, сухое малако, разынкі, ванілін і г.д. Пасля таго, як усё добра вымешваецца, наступае чарга машыністаў цестараз-дзелачных машын. Спачатку цеста ідзе ў цестадзяліцель, потым — у цестаакругліцель, форму прыдае цестазакатачная машына. Потым яно ставіцца для расстойвання, і, урэшце, пекар перасаджвае загатоўкі ў печ. Прычым, калі трэба, робіць наколы і надрэзы (так, не здзіўляйцеся, надрэзы на кожным батоне “наносяцца” ўручную). У залежнасці ад масы вырабу выпякаецца ён 15-25 хвілін. Усяго ж, каб атрымаць, напрыклад, батон, патрабуецца каля чатырох гадзін.
Найбольш працаёмкі працэс — вытворчасць дробнаштучных вырабаў. Усякія пляцёнкі — таксама ручная работа. Зразумела, што з хлебам працуюць адданыя сваёй справе людзі. Сёлета адзначана граматамі работа машыністаў цестамясільных машын Вольгі Грышановіч і цестараздзелачных машын Таццяны Цярэнцьевай, зменнага майстра Таццяны Кузьміч, кандытара Наталлі Патапчык.
На заводзе працуюць 3 лініі: па вытворчасці батонаў і подавага хлеба, фармавога хлеба і дробнаштучных булачных вырабаў. Асартымент пастаянна абнаўляецца. Выпускаецца дыетычная і дыябетычная прадукцыя, а таксама ўзбагачаная бэта-карацінам. Штомесяц з’яўляецца прыкладна 4 навінкі.
Калі параўнаць аб’ёмы хлебазавода, то колькасць хлебабулачных вырабаў сёлета засталася на тым жа ўзроўні: за студзень-кастрычнік выпушчана 2.863 тоны. А вось “кандытарка” значна ўзрасла: 52,4 тоны супраць 38,5 леташніх, у тым ліку тортаў і пірожных — 17,9 тоны (16,5).
Больш прадукцыі стала рэалізавацца праз фірменны гандаль. Хлебазавод мае тры свае кропкі: “Гарачы хлеб” побач з прадпрыемствам, ларкі ў Пратасевічах і на мясцовым рынку. Сёлета ўжо рэалізавана 56,7 тоны (49,8) хлеба і 2.500 кілаграмаў (2.200) кандытарскіх вырабаў. Згодна з патрабаваннем часу, больш стала паступаць у гандаль запакаваных хлебабулачных вырабаў: 534 тоны (452), у тым ліку нарэзанага хлеба — 29 тон (летась за адпаведны перыяд — 13).
Дарэчы, прадукцыю Асіповіцкага хлебазавода можна набыць не толькі ў магазінах райцэнтра і ўсёй Асіповіччыны, але і ў Бабруйску, і ў Мінску. І разыходзіцца яна нядрэнна!
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября