Погляд праз аб’ектыў. Дричин

Погляд праз аб’ектыў. Дричин

Аграгарадок ДРЫЧЫН

Заснаваны ў пачатку ХХ ст. як пасёлак Жыцінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Дзейнічалі царква і хлебазапасны магазін. З лютага па лістапад 1918 года вёска была акупіравана германскімі войскамі, са жніўня 1919 па    1920 г. — польскімі. Калгас быў створаны ў 1931 г. У вайну загінулі 22 чалавекі.

З 1957 года — цэнтр сельсавета Старадарожскага, 1962 — Слуцкага, 1965 — Асіповіцкага раёнаў. Тут знаходзяцца вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа, магазін Глускага райста, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, комплексна-прыёмны пункт КБА, Дом культуры, бібліятэка, лясніцтва, кацельня УКП ЖКГ, аб’екты ТАА «Сельгасінвест».

Утрымліваецца 87 прыватных гаспадарак. Пражывае 215 чалавек, з іх 41непаўналетні, 121 працаздольны, 53 пажылых, 4 адзінокіх, 26 адзінока пражываючых, 3 інваліды, 1 воін-«афганец», 6 шматдзетных сям’яў.

Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам пастаўлены на сродкі былога калгаса “Шлях Iльіча” ў 1989 годзе.

Яўгенія Біскуб ніколі не здраджвала роднай вёсцы. Працавала ў калгасе “Шлях Iльіча” даяркай. Выхавала траіх сыноў. Шануе памяць пра родных, якія ўжо пайшлі з жыцця, у тым ліку бацьку Акіма Дзмітрыевіча,  удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Пышны, калгасны пенсіянер, які пражывае ў бацькоўскім доме, займеў квадрацыкл і цяпер бавіць вольны час у падарожжах па мясцовых наваколлях.

Наталля Пышная з мужам Міхаілам Адамавічам на сваім падворку ўтрымліваюць дамашнюю гаспадарку, у тым ліку дзвюх кароў — Золушку і Маліну.

“Раней у вясковым статку было каля 60 рагуль, — гаворыць гаспадыня. — Зараз засталося ўсяго паўтара дзясятка. У многіх пажылых аднавяскоўцаў ужо не хапае сіл на догляд, а маладыя не хочуць займацца гэтай справай. Хто ведае, наколькі ў нас хопіць энтузіязму? Але пакуль не хочам з каровамі разлучацца”.

Сельскі Дом культуры створаны ў 2010 годзе. На яго базе працуе народны ансамбль народной песні “Вярба”, які добра знаёмы аматарам песеннай творчасці.

Наталля Пышная загадвае паштовым аддзяленнем, адначасова робіць паштальёнам. Летам абслугоўвае чалавек 600, зімой — значна менш.

Установа адукацыі аграгарадка ў снежні адзначыць 25-гадовы юбілей. Пад адным дахам аб’ядналіся тады калектывы Крамокскай сярэдняй, Жыцінскай базавай і Велікаборскай пачатковай школ. У 2002 го-дзе была рэарганізавана ў вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. У 2005 г. ВПК прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Сяргея Каданчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Майсеевічы. Зараз тут навучаецца 48 чалавек, з іх 13 выхаванцаў дзіцячага садка.

Рэчка Пціч дасягае найбольшай шырыні — 50 метраў — менавіта ў Дрычын е. У сярэднім жа гэты паказчык — 20-25 метраў.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем