З легендаў і казак былых пакаленняў

З легендаў і казак былых пакаленняў

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, людзі па ўсім свеце размаўляюць так, як іх вучылі ў дзяцінстве. І робяць тым самым няхай і невялічкі, але значны крок да захавання моўнай разнастайнасці.

У яслях-садзе № 10 “Расінка” гэтаму святу прысвяцілі цэлы тыдзень, насычаны яркімі і цікавымі мерапрыемствамі. Разам з выхавацелямі дзеці чыталі беларускамоўныя кнігі, удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў і малюнкаў, правялі інсцэніроўку народнага свята, бліжэй пазнаёміліся з традыцыйнымі промысламі — саломапляценнем і ганчарствам, а таксама з народнай беларускай вопраткай, здзейснілі экскурсію ў міні-музей беларускага мастацтва, дзе пабачылі побытавыя рэчы. На занятках па дэкаратыўным маляванні выхаванцы практыкаваліся ў стварэнні нацыянальнага ўзору, пашыралі веды пра яго элементы і каляровую гаму. Словам, цікава было і дзецям, і дарослым.

А вось у садку № 8 “Чабурашка” запрасілі матчына слова да сябе.

— У рамках Тыдня беларускай мовы адбылася сустрэча з паэтэсай Лёляй Багдановіч, — расказала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Святлана Нікалаенка. — На мерапрыемства паклікалі дзяцей са старэйшых груп “Елачка” і “Зорачка”. Лёля Уладзіміраўна расказала пра сябе, прыгадала некалькі цікавых гісторый з жыцця, чытала шмат вершаў. Дзеці з задавальненнем слухалі казкі зямлячкі, адгадвалі аўтарскія загадкі. Знайшлося месца і для сюрпрызу. Паэтка прыемна здзівілася, што нашы выхаванцы знаёмыя з яе творчасцю: Усевалад Маісееў і Валерыя Дзмітрук чыталі вершы, хутка складалі загадкі. Напрыканцы сустрэчы аўтарка пазнаёміла дзетак са сваімі кнігамі і зрабіла падарунак — зборнік вершаў “Вясёлкавы масток”.

Фота Зміцера КАЛЯДЫ.

Алена Шычко разам з выхаванцамі «Расінкі» Міланай Трыбушэўскай

і Раманам Кіршанковым чытае кнігу на роднай мове

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем