Хронiка здарэнняў №96
РАУС
У
перыяд з 31 кастрычніка па 7 лістапада зарэгістравана: крадзяжоў — 5, фактаў самагонаварэння
— 3, нанясення цялесных пашкоджанняў — 1. Узбуджана 17 крымінальных спраў.
Надвячоркам
2 лістапада з ахоўваемай тэрыторыі ўпраўлення “Доследна-эксперыментальная
вытворчасць “Каммаш” было ўкрадзена 326 металічных чушак агульным коштам каля
25 млн. руб. Крадзеж здзейснілі 3 раней несудзімыя
маладыя чалавекі, у адносінах якіх узбуджана крымінальная справа.
3 чысла ў ЦРБ з пераломанай нагой дастаўлены 46-гадовы
непрацуючы жыхар в. Смык. Пацярпелы на момант атрымання цялеснага пашкоджання
знаходзіўся ў стане такога моцнага алкагольнага ап’янення, што нават пасля
працверажэння не здолеў успомніць, дзе і пры якіх абставінах з ім здарылася
гэтая бяда.
4 лістапада афіцыйна аб’яўлены вышук 23-гадовага
гастарбайтара, які напрыканцы ліпеня паехаў у Маскву ў пошуках работы і знік без
слядоў.
ДАI
Спынена 219 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да
адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 19 пешаходаў,
не маючых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9 ДТЗ.
У ноч з 5 на 6 лістапада на дарозе Асіповічы-Глуск каля
вёскі Тарасавічы машына “Хундай-Акцэнт” з’ехала ў кювет і перакулілася.
Вадзіцель — 19-гадовы мінчанін — атрымаў цялесныя пашкоджанні. Экспертыза
паказала, што пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
6 чысла таксама п’яны мінчанін на павароце шашы
Мінск-Гомель у 2 км ад мяжы з Пухавіцкім раёнам урэзаўся ў бок аўтобуса, на
якім у Бабруйск ехала дзіцячая хакейная каманда з Ніжняга Ноўгарада (Расія).
Парушальнік паспрабаваў уцячы, аднак быў затрыманы і перададзены патрулю АДАI бацькамі юных хакеістаў, якія ехалі на машынах за
пашкоджаным аўтобусам. Сталічнага ліхача чакае штраф памерам да 35 базавых
велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 3 гады. I гэта — як мінімум, таму што пры аглядзе яго машыны было
знойдзена 23 кг мяса аленя, на перавозку якога не мелася да-зваляльных
дакументаў. Па існуючых законах такі ўчынак прыроўнены да бра каньерства.
АДАI нагадвае, што з 10 па 20 лістапада будуць праводзіцца
спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Тэхагляд”, а тэрмін дзеяння аперацыі
“Пешаход”, якая была распачата 24 кастрычніка, працягнуты да канца года.
АУСТ
Затрымана 60 правапарушальнікаў, у ліку якіх злачынца, на
якога аб’яўлены вышук. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу 100 л
дызпаліва з дрызіны.
Падчас школьных канікул у зоне адказнасці АУСТ адбылося 2
транспартныя правапарушэнні. Невядомая асоба кінула камень у акно пасажырскага
цягніка на адным з перагонаў лініі Асі-повічы-Бярэзіна, і на ўчастку
Асіповічы-Асіповічы-2 два непаўналетнія паклалі камень на рэйкі.
Падчас правядзення аперацыі “Арсенал” канфіскавана
незарэгістраваная стрэльба, 20 патронаў, 68 капсул моцных псіхатропных
прэпаратаў і 7 літраў самагону.
Дэпартамент аховы
Спынена дробных крадзяжоў — 2, выпадкаў хуліганства і
распіцця алкагольных напояў у пуб-лічных месцах — па 4, самагонаварэння — 1.
РАНС
31 кастрычніка па невядомых прычынах адбыўся пажар у
блоку гаспадарчых пабудоў, якія належаць ДУКВП “Райсэрвіс”.
4 лістапада з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога
ацяплення загарэўся жылы дом на чыгуначнай станцыі Лапічы.
4 і 5 чысла на адной з прыватных сядзіб у Асіпові-чых
адбыліся ўзгаранні адпаведна гаспадарчых пабудоў і жылога дома. Прычынай пажару
ў абодвух выпадках стаў падпал. Зламыснік — сужыцель гаспадыні пашкоджанай
нерухомай маёмасці, 29-гадовы непрацуючы жыхар в. Пратасевічы — затрыманы.
IАЖіРС
Складзена 9 пратаколаў аб парушэнні правілаў
лесакарыстання, з якіх 4 — у адносінах да службовых асоб. Адабрана каля 42 м³
незаконна нарыхтаванага лесу.
Перададзены ў РАУС матэрыялы на ўдзельнікаў незаконнага
палявання на аленя і браканьерскай здабычы рыбы ў буйных памерах.
Каля в. Прыцерпа два рыбакі з дапамогай сеткі злавілі 50
кг рыбы, чым нанеслі ўрон прыродзе памерам каля 3,7 млн. руб. — 105,7 базавых
велічынь.