Молодёжь подвела итоги 2018 года

Молодёжь подвела итоги 2018 года

Узнагароды — лепшым

Сёння раённая суполка БРСМ — гэта амаль паўтары тысячы юнакоў і дзяўчат. Самыя актыўныя з іх разам з прадстаўнікамі ўлады, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў раёна сабраліся днямі, каб падвесці вынікі дзейнасці 2018 года.

Больш за 200 членаў БРСМ — валанцёры руху “Добрае сэрца”. У 2018 годзе нашы сталі лепшымі ў краіне ў кірунку “Мы выбіраем дапамогу сталым людзям”, а валанцёрскі атрад СШ № 4 атрымаў званне пераможцаў раённага і абласнога этапаў конкурсу “Валанцёр года — Добрае Сэрца”. На 2 і 3 месцах на Асіповіччыне аказа-ліся валанцёры СШ №2 і Свіслацкай школы, а ў намінацыі “Асабісты ўнёсак” пераможцай стала Валерыя Сомчанка (Жорнаўская СШ).

Таксама прыярытэтны кірунак дзейнасці саюза моладзі — падтрымка і раз-віццё навукі і інавацый. У 2017-2018 гг. маладыя асіпаўчане станавіліся фіна-лістамі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, а хутка 2 праекты зноў будуць прадстаўлены на рэспубліцы. Іх аўтары — Дар’я Фамянок (СШ № 1) і Вераніка Жураўлевіч і Дар’я Навасёлава (СШ № 3) узнагароджаны Дыпломамі I ступені раённага этапу.

Ужо які год пры райкаме БРСМ дзейнічае маладзёжны атрад аховы правапарадку. Юнакі і дзяўчаты су-працоўнічаюць з пажарнымі, міліцыяй, ратавальнікамі на вадзе, дапамагаюць у рэалізацыі розных праектаў і мерапрыемстваў. Падзяку за актыўны ўдзел у права-ахоўным руху атрымалі байцы МААП Мікіта Званскі, Крысціна Грынь, Уладзіслаў Ерашэвіч, Карым Джумахонаў, Аляксей Кузоўкін.

Натуральна, актыўная дзейнасць кожнага асобнага прадстаўніка БРСМ пачынаецца з пярвічнай арганізацыі. Лепшай вучнёўскай “пярвічкай” назвалі аб’яднанне моладзі СШ № 4, а падзяку за актыўнасць атрымалі з дзясятак “пярвічак” іншых школ Асіповіччыны.

Падзялілася першы сакратар райкама Алена Надзеявец і планамі на бягучы год. Напрыклад, стартуе новы праект “Маладзёжная прэмія ГА “БРСМ” “Маладзёжны трыумф”. Кожны мае магчымасць атрымаць узнагароду — для гэтага патрабуецца быць усяго толькі актыўным і ініцыятыўным. Падрабязныя ўмовы конкурсу можна будзе хутка ўбачыць на старонках БРСМ у сацыяльных сетках.

А яшчэ ў той дзень шэрагі саюза моладзі папоўніліся новымі сябрамі: каля двух дзясяткаў юнакоў і дзяўчат ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі білеты БРСМ. Дарэчы, зараз білеты новага ўзору, якія з’явіліся ў асіповіцкай моладзі з канца 2017 года, маюць ужо амаль 600 маладых людзей. І атрымліваюць з іх дапамогай зніжкі па праграме лаяльнасці Autohelp.

 

— Упэўнена, што дзякуючы зладжанай рабоце, рэалізацыі новых ідэй і праектаў наша арганізацыя і далей будзе ўносіць годны ўклад у развіццё роднай Асіповіччыны, — адзначыла на развітанне Алена Надзеявец.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость