У перыяд з 31 кастрычніка па 4 лістапада Асіповіцкі раён быў задзейнічаны ў камандна-штабных вучэннях тэрытарыяльнай абароны.
У адпаведнасці з планам вучэнняў, для вырашэння пастаўленых задач былі задзейнічаны падраздзяленні ўсіх сілавых структур, арганізавана работа штаба тэрытарыяльнай абароны, аператыўных груп, створаны савет абароны раёна.
Умоўным праціўнікам, супрацьстаяць якому павінна была сістэма тэрытарыяльнай абароны Асіповіччыны, былі падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.