Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

31 студзеня загадчык крамы паведаміла, што каля 9.50 з гандлёвай кропкі выкрадзена 5 бутэлек гарэлкі “Хлебны дар”. Паступіў рапарт з Калінкавіцкага РАУС аб тым, што 4 ліпеня на тэрыторыі вайсковай часці паблізу в. Цэль з выкарыстаннем інтэрнэту з карт-рахунку банкаўскай карткі выкрадзены грашовыя сродкі. Неўстаноўленая асоба спрабавала пранікнуць у дачны дом праз пашкоджанне шклення ў двух вокнах. Наглядна знаёмы пасля сумеснага распіцця спіртнога выкраў з дому сабутэльніка прадукты харчавання і тэлевізійную прыстаўку.

РАСК

28 студзеня распачата крымінальная справа ў дачыненні да жанчыны, якая ў пачатку верасня 2017 года, працуючы галоўным бухгалтарам, атрымала 407,86 руб. з-за падліковай памылкі за залішне выплачанае грашовае забеспячэнне, аднак на рахунак установы грошы не ўнесла.

У жыхара п. Ялізава 29 чысла з бытавога памяшкання мехдвара арганізацыі шляхам свабоднага доступу выкрадзены мабільны тэлефон коштам 455 руб.

Асіпаўчанін па месцы жыхарства захоўваў  1,06 г марыхуаны.

Распачата справа ў дачыненні да мясцовага жыхара, які 24 студзеня з дачы ўкраў тэлевізар “Гарызонт” і DVD-плэер на агульную суму 105 руб.

180,4 руб. выкрадзена з банкаўскай карткі асіпаўчаніна праз інтэрнэт.

ДАI

Адбылося 8 ДТЗ. Папярэджана 112 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 “бяспраўнікаў”, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 41 пешаход, што з’яўляўся ў цёмны час сутак на неасветленых дарогах без святлоадбівальных элементаў адзення.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута асоба, што парушыла антыалкагольнае заканадаўства, 6 грамадзян, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 29 і 5 — што парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы, 3 — за іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость