Падчас восеньскіх канікул у гарадскіх прышкольных лагерах адпачываюць 244 хлопчыкі і дзяўчынкі, пры вясковых школах —197 вучняў.
Школьнікі цікава бавяць час, маюць зносіны з аднагодкамі, 3-разовае харчаванне. Дарэчы, кошт яго для дзяцей 6-10 гадоў складае 7.440 рублёў у дзень, 11-13-гадовых кормяць за 8.380, а 14-17-гадовых падлеткаў — за 8.970. Пры гэтым датацыі на патаненне харчавання складаюць 8.380 за дзень на 1 дзіця, агульная сума яго — 50.280 рублёў.
Акрамя «хлеба надзённага» вучні маюць магчымасць прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах па здароваму ладу жыцця, патрыятычнай, экалагічнай накіраванасці, займаюцца фізкультурна-аздараўленчай дзейнасцю.