Шаленства: паўзучая эпідэмія №94

У нашай краіне барацьба з гэтым небяспечным
захворваннем вядзецца даўно, аднак эфектыўнасць прымаемых мер усё ж цяжка
назваць высокай. Падставай для такой змрочнай высновы з’яўляецца адзначаемы
апошнім часам выбуховападобны рост колькасці хворых жывёл. За студзень-верасень
шалёных кошак, сабак, кароў, ліс і іншых дамашніх ды лясных жыхароў стала амаль
на 80% больш, чым летась.

Па Магілёўскай вобласці сітуацыя складваецца
яшчэ больш напружана: зарэгістравана каля 220 выпадкаў шаленства сярод жывёл —
у 4 разы больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Найбольш небяспечнымі
з’яўляюцца Магілёўскі (24 выпадкі), Клімавіцкі (23), Шклоўскі (20), Бялыніцкі
(18) і Мсціслаўскі (16) раёны.

Асіповіччына, дзе на сёння пацверджана 7
выпадкаў страшнай інфекцыі, на першы погляд трымаецца далёка ад лідараў гэтага
трывожнага рэйтынгу, аднак сітуацыя можа змяніцца ў любы момант. Толькі за
другую палову кастрычніка на тэрыторыі раёна адзначыліся сваімі нетыповымі
паводзінамі 4 жывёлы. Сярод верагодных носьбітаў шаленства нават рэдкая ў нашых
мясцінах і звышасцярожная ў звычайных умовах рысь.

Надвячоркам 19 кастрычніка гэтая дзікая кошка
з’явілася на паўднёва-заходняй ускраіне Асіповіч (вул. Забалацкая) і
“разабралася” з паўдзясяткам курэй, пасля чаго схавалася ў
гаспадарчай пабудове адной з сядзіб. Там у хуткім часе яна была забіта егерам
БТПР. Лабараторныя даследаванні дыягназ “шаленства” адразу не пацвердзілі,
аднак канчатковы вынік будзе атрыманы толькі праз месяц. Зразумела, у дадзеным
выпадку неабходныя меры прафілактыкі будуць ужывацца ўсё роўна — шаленства не
тая хвароба, якой можна пакідаць хоць мінімальны шанц.

А вось у вёсцы Слопішча з’яўленне нетыпова
агрэсіўнай куніцы яскрава прадэманстравала, наколькі несур’ёзна нашы землякі
часам адносяцца да пагрозы заражэння. 21 кастрычніка маленькая драпежніца
пакусала сабаку і мясцовага жыхара, пасля чаго была забіта палкай. Сусед
пацярпелага ўзяў цела куніцы голымі рукамі, маючы намер вынесці яго на сметнік,
але не данёс — яшчэ адзін вясковец вырашыў зняць з яе “каштоўную” скуру…

Лабараторныя даследаванні пацвердзілі шаленства
куніцы, таму легкадумных вяскоўцаў чакае доўгі курс прафілактычнага лячэння.

Зміцер КАЛЯДА.

 

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем