В конкурсе “Многодетная семья – 2019” поборолись 7 “фамилий”. Кто стал лучшим?

В конкурсе “Многодетная семья – 2019” поборолись 7 “фамилий”. Кто стал лучшим?

За шчаслівую сям’ю і надзейную будучыню

Першы этап рэспубліканскага конкурсуСям’я года”Шматдзетная сям’я-2019” сабраў у аўторак самую рознаўзроставую аўдыторыю: былі і аднагадовыя малышы, і людзі, чый узрост інакш як паважаным не назавеш. Арганізатарамі конкурсу выступілі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і МПЦ “Равеснік”, а пазмагацца за званне лепшых вырашылі 7 “фамілій” — сур’ёзная канкурэнцыя!

У “візітоўцы” сем’і прадстаўлялі гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі і традыцыі. Другое конкурснае заданне “Мая краіна — мая сям’я” ўключала прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі канкурсантаў. Пра кожнага з удзельнікаў гледачы, якія аказвалі адчувальную падтрымку плакатамі і цёплымі апладысментамі, маглі даведацца нямала цікавага. Напрыклад, у сям’і Бабіна з Асіповічаў большасць жанчын была менавіта шматдзетнымі матулямі; Бокшыцы маюць сямейным заняткам пчалярства; сям’я Буракоў з Ялізава валодае чароўнай скрынкай, дзе захоўваюцца гістарычна важныя для яе рэчы; Долавы з райцэнтра маюць свой гімн і сцяну гонару дома; Кульчынскія з Ліпеня стварылі сямейнае дрэва, на якім размешчаны фотаздымкі продкаў; асіпаўчане Мельнічэнкі галоўным у жыцці лічаць узаемадапамогу і павагу да старэйшага пакалення; а Палуды дакладна ведаюць усе шматлікія складальнікі сямейнага шчасця.

Няпростая задача стаяла перад журы, якое ўзначаліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук: усе выступленні былі па-свойму цікавымі, крэатыўнымі, шчырымі. Адчувалася і грунтоўная падрыхтоўка сямей да выхаду на сцэну. У выніку самымі дружнымі прызнаны Бабіны, творчымі — Палуды, арыгінальнымі — Кульчынскія, а Буракі атрымалі дыплом за патрыятычнасць. Трэцяе месца занялі Мельнічэнкі, Бокшыцы ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені, а на вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся Долавы, якія і будуць прадстаўляць раён на абласным конкурсе.

Ірына Раманчук, падводзячы вынікі прыемнай па ўсіх параметрах сустрэчы, падкрэсліла важнасць захавання сямейных традыцый і каштоўнасцей, умацавання духоўна-маральных асноў ячэйкі грамадства. Будзе моцнай сям’я — будзе моцнай дзяржава. І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Кожная з сямей-удзельніц атрымала і грашовыя прызы: фінансаванне конкурсу ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі ў раёне падпраграмы “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады. Запомнілася мерапрыемства таксама канцэртнымі нумарамі, якія падрыхтавалі спецыяльна з гэтай нагоды маладзёжна-падлеткавы цэнтр, абедзве гарадскія дзіцячыя школы мастацтваў і школа танца “Фарт”. Запамінальна яркім і прыгожым было і святочнае аздабленне сцэны.

— Зацікавілася конкурсам, калі ён праходзіў яшчэ ў мінулы раз. Падумала, што і мы са сваімі дзеткамі маглі б паўдзельнічаць, — падзялілася матуля Алеся Долава. Таму, калі ў СШ 2, дзе вучацца Ангеліна, Карына і Руслан, прапанавалі выступіць, без сумнення згадзіліся. Усё спадабалася, было цікава пазнаёміцца з іншымі сем’ямі, пераняць іх вопыт і падзяліцца сваім. Толькі вось наша Яраслава, якой паўтара годзіка, не вытрымала нагрузкі: соладка заснула ў таты Юрыя на руках прама на сцэне. А яна знатная ў нас танцорка! Будзем спадзявацца, што на абласным этапе, які адбудзецца ўжо ў лютым, і самая маленькая дачушка зможа паказаць свой талент. А таго пазітыву, які атрымалі ўРавесніку”, павінна хапіць для ўдалага выступлення!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Астатнія фота глядзіце тут або тут.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем