Паміж паляваннем і рыбалкай №94

Бягучая восень для рэспубліканскага
дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”
у пэўным сэнсе стала знакавай: аматарская суполка адзначыла сваё 90-годдзе і
падвяла вынікі работы за пяцігодку.

На мінулым тыдні адбыўся XVI з’езд таварыства, у
якім прыняў удзел і старшыня ўстановы «Асіповіцкая раённая арганізацыйная
структура РДГА «БТПР” Генадзь Сядоў. Які і падзяліўся сваімі разважаннямі аб
зробленым за апошнія пяць гадоў, акрэсліў некаторыя планы на будучыню.

— Наколькі адпавядаюць паказчыкі дзейнасці
асіповіцкай суполкі БТПР агульным тэндэнцыям развіцця аматарскага палявання і
рыбалоўства ў нашай краіне?

— Лідзіруючыя пазіцыі ў павелічэнні даходнасці
паляўніча-рыбалоўнай дзейнасці, развіцці замежнага турызму, некаторых іншых
важных накірунках работы займае Ма-гілёўшчына, і, скажам так, нашы паказчыкі
агульнаабласную статыстыку не псуюць.

Яскравае сведчанне таму — удзячнасць міністра
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ула-дзіміра Цалко за поспехі
ў захаванні біяразнастайнасці і забеспячэнні ўстойлівага карыстання дзікіх
жывёл. Што азначае гэтая фармуліроўка, растлумачу на канкрэтных прыкладах. У
2006 годзе мы мелі магчымасць здабываць 55 дзікоў, а ў 2010 — 240. Летась
папуляцыя лася, якога раней у нашых угоддзях было вельмі мала, павялічылася да
ўзроўню, на якім ужо можна штогод паляваць як мінімум на 2-4 асобіны.

— Якім чынам забяспечваецца ўстойлівасць росту
папуляцый дзікіх жывёл?

— На ўсіх паляўнічых дачах арганізацыі існуюць
«ціхія зоны” агульнай плошчай 10.000 гектараў, дзе здабыча дзічыны забаронена
круглы год. Да таго ж тэрыторыі ўгоддзяў падзелены на ўчасткі, дзе можна весці
толькі асобныя віды палявання: на капытных, птушак і г.д.

Пасля пераўтварэння БТПР у дзяржаўна-грамад-скае
аб’яднанне, якое адбылося якраз пяць гадоў назад, стала адчувальна лепшым
матэрыяльнае забеспячэнне рэгіянальных суполак. Мы атрымалі неабходную тэхніку,
з дапамогай якой можам нарыхтоўваць больш кармоў, эфектыўней змагацца з
непажаданымі відамі фаўны, выкараняць браканьерства.

Аднак колькасць дзічыны павінна быць
збалансаванай: чым больш асобін аднаго віду, тым вышэй верагоднасць уз-нікнення
эпідэміі, нанясення шкоды сельгасугоддзям і іншых непажаданых наступстваў
лясной «перанаселенасці”. Таму паралельна са стымуляцыяй росту рэсурсаў фаўны
трэба імкнуцца да павелічэння колькасці аматараў палявання. Поспехі ў гэтым
накірунку пакуль больш сціплыя, але яны ёсць таксама. Так, за
студзень-кастрычнік колькасць аматараў палявання сярод асі-паўчан узрасла на 13
чалавек.

Паступова набывае папулярнасць здабыча мясцовай
трафейнай дзічыны і ў замежных паляўнічых. Пакуль штомесяц наша суполка
абслу-гоўвае 1-2 такія заказы, але, спадзяюся, што гэтая лічба ў хуткім часе
ўзрасце. Вясной гэтага года быў зняты фільм аб паляванні на капытных для
папулярнага тэлеканала «Охота и рыбалка”. Ён выйшаў у эфір літаральна некалькі
дзён назад і, безумоўна, зробіць добрую рэкламу паляўнічым угоддзям Асіповіччыны
па ўсіх краінах СНД.

— А ці патрэбна, Генадзь Аляксеевіч, рэклама
рыбалоўным угоддзям БТПР?

— Лепш казаць, што з рыбакамі трэба пастаянна
весці тлумачальную і выхаваўчую работу. Сёння ў аматараў гэтага занятку ёсць
дакладна ўстаноўленыя правы і абавязкі, якія кожны павінен ведаць.

Дарэчы, што тычыцца праў, то іх у асіпаўчан
крыху болей, чым у суседзяў. Кіраўніцтва нашага раёна яшчэ ў 2007 годзе прыняло
рашэнне аб дазволе вядзення рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі на Асіповіцкім
вада-сховішчы, рэках Пціч, Свіслач, Бярэзіна — за вы-ключэннем участка паміж
вёскамі Прыцерпа і Свіслач.

Ну а што да абавязкаў, то, бадай, самы праблемны
з іх — засмечванне водаахоўных зон. Тое ж узбярэжжа вадасховішча ў Осаве, якое
ўзята ў арэнду асіповіцкай суполкай БТПР, улетку рэгулярна даводзіцца ачышчаць
ад смецця, пераважную частку якога складаюць бутэлькі, пластыкавыя пакеты з
рэшткамі ежы. Прынамсі, апошнімі нярэдка давяцца гусі мясцовых жыхароў…

Гутарыў

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем