Что нового в школах Осиповичского района?

Что нового в школах Осиповичского района?

Першы месяц года — творчы, яркі, прасякнуты дабрынёй

Актыўным атрымаўся студзень для вучняў Дрычынскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа. А спрыялі гэтаму розныя падзеі. Так, па ініцыятыве рабят было падрыхтавана выступленне калядоўшчыкаў. Сцэнарый склала 8-класніца Валерыя Дзераш, дапамагалі дзяўчынцы стварыць сапраўдную пастаноўку яе брат Ягор, Наталля Чорная і Вікторыя Чорная, Галя Мохава з Вікай Дзераш. Спачатку дзейства разыгралі ў школе, а потым па дамоўленасці завітвалі і ў дамы аднавяскоўцаў.

Ні адна школьная творчая справа не адбываецца і без удзелу Насці Навумовіч, Віялеты Пышнай і Кацярыны Семяненка. Удалым аказалася выступленне на раённым конкурсе каманды “Што? Дзе? Калі?”: у юных інтэлектуалаў з Дрычына трэцяе месца ў сваёй групе. А падрыхтаваў іх настаўнік гісторыі Аляксандр Гардзей.

Члены маладзёжнай суполкі пад кіраўніцтвам сакратара “пярвічкі” Яўгена Мохава дапамагалі пажылым землякам у расчыстцы снегу ў дварах і на падыходах да сядзіб.

Зараз уся школа з нецярпеннем чакае вынікаў выступлення сваіх артыстаў на “Творчых узлётах”, асабліва пачынаючай чытачкі Вікторыі Новік. Дзяўчынка, хоць і вучыцца толькі ў 4 класе, вельмі артыстычна дэкламуе “Стихи о рыжей дворняге” Э.Асадава.

Наперадзе — вечар сустрэчы з выпускнікамі. Гэта мерапрыемства не патрабуе ніякіх анонсаў: кожны, хто некалі вучыўся ў мясцовай школе, дакладна ведае, што ў першую лютаўскую суботу яго тут гасцінна чакаюць.

А найбольш яркай студзеньскай падзеяй у Вяззеўскай СШ стаў тыдзень біялогіі і хіміі, які прадугледжваў цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў. З вялікай адказнасцю школьнікі аднесліся да конкурсу насценных газет “У свеце цікавага”, запамінальнымі аказаліся бліц-турнір “Займальная біялогія” і гульня па хіміі для 9-11 класаў “Да вяршынь Алімпа”. На пэўны час рабят аб’яднаў конкурс “Прырода вакол нас”, а вынікі падвяла віктарына “Свая гульня”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі тыдня сталі Анастасія Ахраменка, Анастасія Карповіч, Валерыя Яфімік і Аляксей Доўгаль.

А яшчэ ў школе існуе традыцыя раз у два месяцы наладжваць інтэлектуальныя баталіі “Што? Дзе? Калі?” паміж камандамі настаўнікаў і вучняў. У студзеньскім турніры мацнейшымі аказаліся 10-класнікі, таму сакавіцкая гульня абяцае быць асабліва гарачай!

“Добрае сэрца” — так называецца валанцёрскі атрад Ясенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, у які ўваходзяць вучні 9-11 класаў Юрый Кедзіч, Кірыл Расоха, Кірыл Лузан, Антон Буслаеў, Ганна Дубінчык, Дзіяна Ударцава і Аляксей Бабаеў. У спісе добрых спраў, якія выконваюць школьнікі, нямала пунктаў. Агульнай жа місіяй свайго атрада міласэрнасці старшакласнікі лічаць фізічнае і маральнае аздараўленне грамадства, дапамогу тым, каму патрэбна падтрымка, і ўвогуле рабіць жыццё навакольных людзей больш светлым і яркім.

Заўсёды пад асаблівай увагай хлопчыкаў і дзяўчынак пажылыя людзі. У гэтыя зімовыя дзянькі, зразумела, іх наведванне мае асаблівае значэнне. І, шчыра кажучы, справа тут не толькі ў расчышчаным ад снегу двары ды прынесеных да печкі дровах. Галоўнае — цеплыня чалавечай увагі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем