6 вопросов учителю: Наталья Сукора

6 вопросов учителю: Наталья Сукора

6 пытанняў настаўніку

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Наталля СУКОРА

— Тых, хто выбірае беларускую філалогію ў якасці далейшай адукацыі, умоўна можна падзяліць на дзве групы: толькі каб паступіць у ВНУ і сапраўдных “беларусаў”, якія цікавяцца мовай і літаратурай і шчыра жадаюць яе вывучаць. Што вызначыла Ваш выбар?

— Як і ў большасці педагогаў, таленавіты школьны настаўнік, які ўмеў і растлумачыць правіла такім чынам, што зразумее нават двоечнік, і знайсці агульную хвалю з вучнямі, убачыць іх здольнасці. Таму пасля школы доўга пра выбар прафесіі не думала. Паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, і вось ужо 8 гадоў працую ў адукацыі, маю навуковую ступень магістра філалагічных навук.

— Зараз беларуская мова, здаецца, перажывае не лепшыя часы. Як у такой сітуацыі не страціць «настаўніцкага энтузіязму»?

— Педагог на тое і педагог, каб у любой сітуацыі захоўваць адданасць абранай навуцы. Родная мова сапраўды страчвае свае пазіцыі, і, баюся, што цікавасць да яе ўжо не вырасце да прыстойнага ўзроўню. Таму важна захоўваць тое, што маем: больш надаваць увагі гісторыі, культуры шляхам станаўлення беларускай самасвядомасці.

— Калі б Наталлі Віктараўне выпала перадаць самыя апошнія экзэмпляры твораў беларускіх аўтараў маладому пакаленню, то кнігі і аўтары былі б…

— З прозы — абавязкова Уладзімір Караткевіч і яго раманы “Каласы пад сярпом тваім” і “Дзікае паляванне караля Стаха”. Не лішнім дадаць на кніжную палічку будучыні раман Iвана Шамякіна “Злая зорка”. Таксама туды павінны патрапіць зборнікі Янкі Купалы і Якуба Коласа — волатаў айчыннай літаратуры, Максіма Багдановіча.

— Ці існуе дзейсны спосаб прывіць любоў да роднай мовы і літаратуры сучаснай моладзі?

— З падлеткамі гэта ўжо наўрад ці атрымаецца, толькі калі юнак альбо дзяўчына не прыме самастойнае рашэнне размаўляць па-беларуску. Прывіваць любоў трэба амаль з пялёнак. Iснуе вялікае мноства добрых народных казак, песень, пястушак. Па меры сталення — прапаноўваць кнігі, знаёміць як са старадаўняй, так і сучаснай музыкай. I тут нікуды без прыклада, каб было за кім цягнуцца, куды расці.

— Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — хто ён?

— Без самаадукацыі немагчыма даць дзецям якасныя веды, таму педагог — той, хто імкнецца быць у курсе новых практык і прыёмаў, навінак мастацкай літаратуры, усіх змен у адукацыйнай сістэме. Не прымае як пакаранне наведванне пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў, семінараў, канферэнцый, курсаў павышэння кваліфікацыі. Мне, напрыклад, гэта цікава, бо маюцца здольныя вучні, якія ўдзельнічаюць у конкурсах даследчых работ і паказваюць неблагія вынікі.

— Ваш любімы верш?

— “Маёвая песня” Максіма Багдановіча. У ім столькі лёгкасці, столькі паветра! Тут з’яднaныя ў aднo цэлae мyзыка i лipыка, кapцiна i гyк. I гэткі саюз cтвapaе зpoкaвыя i cлыxaвыя вoбpaзы, якiя пacтyпoвa cклaдaюццa ў aдзiны цэлacны вoбpaз — шмaтфapбны, шмaтгaлocы cвeт, caгpэты cэpцaм i пaчyццямi пaэтa.

Ганна САБЕЛА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость