Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

21 студзеня па меддапамогу звярнулася асіпаўчанка, якую каля 3 гадзін ночы на вул. Сумчанкі збіў невядомы; следча-аператыўнай групай устаноўлена, што траўмы нанёс 23-гадовы мясцовы жыхар. 27 чысла ў бальніцу дастаўлены ялізаўчанін, збіты аднапасялкоўцам.

РАСК

На мінулым тыдні 10 крымінальных спраў распачата ў дачыненні да грамадзян, якія абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне сваіх дзяцей, што знаходзяцца на дзярж-забеспячэнні, але ўхіляліся ад працаўладкавання або сістэматычна дапускалі прагулы.

2 справы ўзбуджана па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў: супраць 22-гадовага ваеннаслужачага, які 22 студзеня захоўваў па месцы жыхарства 7,35 г марыхуаны, і 21-гадовага непрацуючага, які ў сябе дома збыў указаны наркасродак.

Пракуратурай раёна ўзбуджана справа ў дачыненні да раней судзімага асіпаўчаніна, які ў жніўні п’яны збіў жонку.

ДАI

Папярэджана 119 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 34 пешаходы, 3 “бяспраўнікі” і нецвярозы вадзіцель. Зарэгістравана 2 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

22 чысла ў 18.22 на 87 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу в. Цэль 49-гадовы асіпаўчанін на “Пежо” наехаў на жыхара пас. Сасновы. 78-гадовы мужчына, які быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі адзення, але пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, памёр на месцы здарэння. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты парушальнік антыалкагольнага заканадаўства і 4 — правіл дарожнага руху, 7 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 2 і 1 — учынілі дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні.

РАНС

Увага! Рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!” праходзіць па 28 лютага. Iнспектары ў чарговы раз звяртаюць увагу на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печак і электраабсталявання, дзіцячае свавольства.

IАЖіРС

Складзена 4 адміністрацыйных пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость