Спяваюць «Весялухi» №93

Радуціцкім сельскім клубам не першы год кіруе
Наталля Мельнік. Яна зацікаўлена, каб жыхары роднай вёскі цікава і насычана
праводзілі вольны час. Для дзяцей тут працуюць розныя гурткі. Людзі старэйшага
ўзросту наведваюць аматарскія аб’яднанні па інтарэсах. Жанчыны, якіх цікавяць
сакрэты прыгатавання смачных страў, рукадзелля і шмат чаго іншага, аб’ядналіся,
напрыклад, у суполку “Чараўніца”.

Існуе ва ўстанове і калектыў мастацкай
самадзейнасці “Весялухі”, які ўтварыўся больш за 10 гадоў таму. За гэты час
неаднаразова мяняўся яго склад, акампаніятары, рэпертуар. Сёння ў ім спявае 7
чалавек: Раіса Васільева, Святлана Якушава, Людміла Мірончык, Зоя Ерка, Ганна
Ярашэвіч, Наталля Астрэйка і гаспадыня клуба. Музычнае суправаджэнне ажыццяўляе
Вольга Шыкаловіч.

— Асноўны напрамак дзейнасці — выкананне
народных песень, а таксама музычных твораў з рэпертуару “зорных” артыстаў, чые
кампазіцыі карыстаюцца папулярнасцю сярод насельніцтва, — гаворыць Вольга
Якаўлеўна. — Да канцэртаў рыхтуемся старанна, каб не сорамна было перад
гледачамі. Любім выяз-джаць са святочнымі праграмамі ў суседнія пасяленні, дзе
няма клубаў, — як зараз кажуць, у неперспектыўныя вёскі, у якіх у асноўным
жывуць людзі пенсійнага ўзросту.

Дарэчы, днямі ў рэдакцыю “раёнкі” патэлефанавалі
жыхары Свіханава і з захапленнем расказалі аб цудоўным канцэрце, які прывезлі ў
вёску “Весялухі”. Па іх словах, калі не браць ва ўлік тэлевізар, то нячаста
аднавяскоўцам даводзіцца слухаць выступленні артыстаў. Прыезд калектыву
мастацкай самадзейнасці з Радуціч стаў сапраўдным святам.

— Акрамя такіх выступленняў, арганізуем
праграму, разлічаную на канкрэтнага чалавека, — працягвае расказ Шыкаловіч. —
Некаторыя людзі па шэрагу прычын не могуць прыйсці да месца правядзення
канцэрта, тады па просьбе прыходзім да іх у хату і там пяём. Такая форма работы
запатрабаваная і неабходная: у любым узросце хочацца цеплыні і ўвагі. І, калі
бычыш, што вочы гледачоў свецяцца, хочацца працаваць з падвоенай сілай.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 25 по 31 августа

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 сентября для всех знаков зодиака

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем