Задачы ідэалагічнага забеспячэння работы органаў унутраных спраў да простых формул звесці складана. Але не будзе празмерным абагульненнем лічыць, што найбольш важная з іх і, напэўна, найбольш складаная — умацаванне даверу грамадства да тых, хто яго абараняе. МУС — структура сілавая, і яе аўтарытэт грунтуецца якраз на ўпэўненасці звычайных людзей у тым, што вялікая моц праваахоўнай машыны заўсёды застаецца ў падпарадкаванні справядлівасці.
Аб некаторых аспектах гэтай “тонкай матэрыі” — балансе сілы і справядлівасці ў рабоце міліцыі —і ішла гаворка з намеснікамі начальніка РАУС і АУСТ Уладзімірам Рыжанковым і Таццянай Роўбель.
— Чаму нярэдка даводзіцца чуць, што вопытныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў вартыя даверу, а міліцэйская моладзь — празмерна саманадзейная, не заўсёды дысцыплінаваная, часам не здольная дзейнічаць адэкватна сітуацыі?
У.Рыжанкоў: У пэўнай ступені такое меркаванне мае рацыю. Як і кожны спецыяліст, міліцыянер праходзіць праз шэраг этапаў прафесійнага росту, маючы на старце кар еры многа амбіцый, энергіі, службовага запалу і — адносна невялікі жыццёвы вопыт. Павялічыць жа ўзровень уласнай кампетэнцыі, не набіўшы што-кольвечы “гузакоў”, удаецца не кожнаму.
Патрабаванні да маральна-дзелавых якасцей будучых ахоўнікаў правапарадку вельмі жорсткія, аднак здараецца, што прафесійная непрыдатнасць канкрэтнага чалавека становіцца відавочнай толькі ў яго сама-стойнай рабоце. Менавіта з гэтай нагоды штогод з РАУС звальняецца 3-5 міліцыянераў. Тыя ж, хто застаецца, — сапраўды людзі надзейныя і кампетэнтныя.
Т.Роўбель: У міліцыю прыходзяць служыць самыя розныя людзі, і вельмі важна дапамагчы ім развіць свае лепшыя якасці. Часам гэта бывае няпроста, але нельга забывацца, што супрацоўнікі — гэта галоўная каштоўнасць органаў аховы правапарадку, раскідвацца якой ніяк нельга.
Расказаць пра прафе-сійную эвалюцыю маладога міліцыянера можна на пры-кладзе сяржанта ППСМ АУСТ Аляксандра Лагуна. Спачатку справы ў яго ішлі не лепшым чынам, было мноства нараканняў да службовай і асабістай дысцыпліны. Сёння, праз чатыры гады, ён мае нагрудны знак “Выдатнік міліцыі”, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калег, узначальвае “пярвічку” БРСМ…
— Ці можа змяніць сітуацыю ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі?
У.Р.: Даўно наспела па-трэба ў больш грунтоўнай падрыхтоўцы работнікаў органаў правааховы ў галіне псіхалагічных ведаў. Міліцыянер, як і доктар, працуе з самымі рознымі людзьмі, і з кожным павінен знаходзіць агульную мову, для кожнага з яўляцца аўтарытэтам. Менавіта з гэтай нагоды пасля першага года службы маладых міліцыянераў трэба абавязкова ад-праўляць на курсы па псіхалогіі — каб канчаткова разабрацца ва ўсіх пытаннях, якія ўзніклі падчас практычнай работы.
Т.Р.: Зараз курсанты вучэбнага цэнтра МУС увогуле атрымліваюць вельмі слабую базавую падрыхтоўку, прычым не толькі па псіхалогіі, але і па іншых, не менш важных дысцыплінах. Да таго ж у сучаснай моладзі недастаткова сфарміраваная камунікацыйная культура, але ў міліцэйскіх навучальных установах яе практычна не развіваюць.
— У апошнія гады органы МУС папоўніліся значнай колькасцю жанчын. Наколькі павелічэнне долі прадстаўніц прыгожага полу паўплывала на імідж нашай міліцыі і эфектыўнасць яе работы?
У.Р.: На імідж уплывае станоўча, а вось аб эфектыўнасці адназначна сказаць цяжка. Бясспрэчна, жанчыны адносяцца да сваёй работы ў цэлым больш скрупулёзна, чым мужчыны, аднак у мілі-цэйскай справе вельмі важную ролю адыгрывае элемент звычайнай фізічнай сі-лы. Таму, на маю думку, у падраздзяленнях органаў унутраных спраў доля жанчын не павінна перавышаць 5%.
Т.Р.: На жаль, сёння ў праваахоўныя структуры жанчын прымаюць неахвотна. Прызнаючы іх прафе-сійныя і асобасныя вартасці, кіраўніцтва, тым не менш, не жадае мець праблемы, звязаныя з дэкрэтным адпачынкам супрацоўніц.
Але ж саміх жанчын служба ў міліцыі вабіць. Сёння ў спісе кандыдатаў на прыем у АУСТ 12 жанчын і, бадай, ніводнага мужчыны…
— Прыцягненне пазбаўленых бацькоўскіх правоў асоб да грамадска-карыснай працы з дапамогай міліцыі практыкуецца выключна ў Беларусі. Як лічыце, такі ўнікальны прававы крэатыў можа стаць прыкладам для іншых краін?
У.Р.: Праваахоўныя сістэмы розных дзяржаў вырашаюць своеасаблівыя задачы, дзейнічаюць у межах пэўнага менталітэту і прававой культуры, так што прамое запазычванне нашага вопыту ў рабоце з абавязанымі асобамі наўрад ці магчыма. Але пэўную інфармацыю для развагі яна дае.
Выкананне Дэкрэта Прэзідэнта краіны № 18, які вы-значае адносіны дзяржавы да не маючых сумлення бацькоў, патрабуе вялікага напружання сіл і часу: супрацоўнікам міліцыі даводзіцца пастаянна кантраляваць заўзятых дармаедаў, нярэдка дастаўляць іх на работу ледзь не цягнучы за руку.
Аднак за перыяд дзеяння ўзгаданага дакумента колькасць дзяцей у дзіцячых дамах зменшылася на 40%, а некаторыя з бацькоў узяліся за розум. У нашым раёне дакладна ведаю пра дзесяць такіх выпадкаў…
А як ацаніць уплыў на крымінагенную абстаноўку такой акалічнасці: асацыяльныя асобы падчас знаходжання на рабочым месцы не маюць магчымасці ўдзельнічаць у правапарушэннях?
Т.Р.: Наколькі ведаю, у асяроддзі калег з Расіі і Украіны гэты нарматыўны акт абмяркоўваецца актыўна і ўспрымаецца вельмі станоўча. Прычын таму як мінімум дзве. У Дэкрэце № 18 праяўляецца бескампрамісная пазіцыя нашай дзяржавы ў абароне правоў дзіцяці, і, да таго ж, ён сведчыць аб рэальнай гуманізацыі айчыннага заканадаўства. Раней асобы, якія не плацілі аліменты на ўтрыманне сваіх дзяцей, падлягалі крымінальнай адказнасці, сёння ж ім даецца яшчэ адзін шанц стаць дастойнымі членамі грамадства.
— Асіповічы — маленькі горад, дзе, як кажуць, усе ўсіх ведаюць. Ці дапамагае такая спецыфіка ў праваахоўнай дзейнасці?
У.Р.: Безумоўна, асабліва ў аператыўнай рабоце, у кантролі за ўзроўнем кампетэнтнасці і дысцыплінаванасцю супрацоўнікаў. Апошняе для мяне, як ідэолага, асабліва важна: пільная ўвага грамадства спрашчае вядзенне выхаваўчай работы і спрыяе дасягненню прынцыпова важнай мэты — стварэння нашым супрацоўнікам іміджу “прынцыповага міліцыянера”.
Т.Р.: І — наадварот: цесныя міжасобасныя сувязі даюць міліцыі дадатковыя магчымасці паўплываць на мясцовую супольнасць. Інструментам уздзеяння на соцыум з яўляюцца разнастайныя публічныя акцыі, якія праводзяцца разам з іншымі зацікаўленымі ўстановамі. Для прыкладу: у перыяд з 10 па 20 кастрычніка АУСТ, чыгуначнікі і актывісты БРСМ праводзілі дэкаду бяспекі “Стоп, няверны крок”, падчас якой вялася тлумачальная работа аб мерах прафілактыкі траўматызму на чыгуначным транспарце.
Калі канкрэтны грама-дзянін бачыць, што знаёмыя міліцыянеры праяўляюць заклапочанасць аб яго жыцці і здароўі, гэта пакідае вельмі моцнае ўражанне…