Тое, што ўпрыгожвае жыццё №91

«Вышыўкай можна расквеціць не толькі адзенне ці
прадметы побыту, але і свой унутраны свет”, — лічыць асіпаўчанка Надзея
Волкава. Захапленне гэтае прыйшло да яе яшчэ ў дзяцінстве, са школьных урокаў.
Больш таго, яно адыграла вялікую ролю ў выбары прафесіі. Надзея Міхайлаўна
скончыла Мазырскі педагагічны інстытут, вучылася там на факультэце «Абслугоўваючая
праца і выяўленчае мастацтва” і ўжо 13 гадоў выкладае працоўнае навучанне ў
Асіповіцкай спецшколе-інтэрнаце.

За гады работы пераканалася, што вышыўка мае
шматбаковы станоўчы ўплыў на развіццё дзіцяці, тым больш хворага. Арудуючы
іголкай, развіваеш маторыку дробных мышцаў рук, што, у сваю чаргу, спрыяе нават
інтэлектуальным здольнасцям. Спалучэнне розных тэхнік, арнаментаў, элементаў
узору развівае мастацкі густ, эстэтычнае ўспрыманне рэчаў. І яшчэ адзін важны
аргумент: праз вышыўку можна вывучаць гісторыю свайго народа. На першы погляд
можа здацца, што вышытыя геаметрычныя фігуры — проста аздабленне. Чалавек, які
цікавіцца гісторыяй, ведае пра сімвалізм гэтых знакаў. Напрыклад, крыжык —
перашкода і абарона ад зла, круг — сімвал урадлівасці і дастатку, квадрат, ромб
— сонца, спіраль сімвалізуе мудрасць, а трохвугольнік — самога чалавека і
чалавечыя зносіны…

А яшчэ гэты занятак да-зваляе настаўніцы быць
бліжэй да дзяцей. Так, калі ў маі выхаванцы спецшколы ездзілі ў Санкт-Пецярбург
на міжнародны конкурс «Крок насустрач”, дзе трэба было выступіць у спецыяльна падрыхтаваных
да гэтай падзеі сцэнічных касцюмах, Надзя цэлы месяц затраціла на тое, каб іх
выкраіць, пашыць і аздобіць вышыўкай. У выніку атрымалася вельмі добра, а дзеці
адчувалі падтрымку.

Больш за ўсё майстрысе падабаецца вышываць
мастацкія палотны. Яе дом упрыгожваюць такія шэдэўры, як «Поўдзень”, «Дотык”,
нацюрморт «Вішні” і іншыя. Колькі часу патрабуе вышываная карціна? Трэба
ўдзяляць ёй вольныя хвіліны прыблізна на працягу года. Не так хутка, але затое
надзвычай прыгожа і арыгінальна.

 Як
нараджаюцца ідэі? Нейкай адной крыніцы не існуе. Бывае, пэўныя сюжэты ўзнікаюць
самі. Часам не лішняе заглянуць у спецыяльную літаратуру. Надзея карыстаецца не
толькі прапановамі сучаснага друку накшталт часопіса «Ксюша”, але і вывучае
навуковыя выданні. А яшчэ настаўніца з радасцю дзеліцца сваім захапленнем з
выхаванцамі. Некаторыя дзяўчынкі ўжо пайшлі ў вялікае жыццё, узяўшы з сабою са
спецшколы разам з усім добрым, чаму іх тут навучылі, і любоў да рукадзелля. З
задавальненнем кладуць крыжыкі і шыўкі на палатно цяперашнія выхаванкі Вераніка
Пугач, Вольга Ціменка, Мая Шаркова.

Гэта ж так цікава — рабіць жыццё прыгожым!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Даведка «АК”. Гісторыя ўзнікнення вышыўкі ўваходзіць у глыбіню вякоў, калі не было
яшчэ ні пісьменнасці, ні хрысціянскіх малітваў. У тую далёкую эпоху жанчыны
вышытым крыжыкам звярталіся да язычніцкіх багоў з просьбай абараніць іх і іх
блізкіх ад гора і розных напасцей. Вышыўка крыжыкам насіла сакральны сэнс.
Славяне вышывалі ў асноўным чырвонымі ніткамі па белым полі. «Распісвалі”
крыжыкам адзенне, абутак, прасціны, занавескі, ручнікі. Кожны ўзор, кожная
рысачка былі напоўнены пэўным зместам і неслі ў свет і богу асабістае пасланне.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем