Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раённым Цэнтры сацабслугоўвання насельнIцтва ў рамках правядзення псіхалагічнага кансультавання для ветэранаў установы аховы здароўя быў праведзены трэнінг “Зняцце эмацыйнага напружання ў групе”.

У сталIцы днямі прайшоў Калядны Кубак Беларусі па таэквандо. Юныя спартсмены Асіповіччыны заваявалі ў ім 3 першых, 6 другіх і 9 трэціх месцаў.

ШчаслIвы шанц выпаў настаўніцы з Вязаўніцы Вользе Куцік, якая не першы год спаборнічае са знаўцамі гульні “Што? Дзе? Калі?”. Падчас нядаўняга прамога тэлеэфіру з 86117 пытанняў тэлегледачоў камп’ютар выбраў яе пытанне. Адказалі на яго ігракі з дапамогай клуба, што і дало магчымасць выйграць зямлячцы 1,5 тысячы долараў ЗША.

ДТСААФ вобласцI падвяло вынікі спартыўнага сезона. У намінацыі “Лепшы спартсмен-2018” перамог зямляк — неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў і Кубкаў краіны па матацыклетным кросе Раман Шачок.

АсIповIцкая бIблIятэчная сетка да 100-годдзя БССР падрыхтавала тэматычныя выставы, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца са старонкамі гісторыі рэспублікі. Таксама праходзяць інфармацыйныя гадзіны, завочныя падарожжы.

“ДзецI I бяспека” — такую назву маюць прысвечаныя зімовым канікулам прафілактычныя мерапрыемствы, што праводзяцца па 7 студзеня на чыгунцы. Як паведамілі ў дыстанцыі пуці, пэўную пагрозу ствараюць зараз пагодныя ўмовы, знаходжанне непаўналетніх у навушніках і карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў зоне павышанай небяспекі.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем