Шахматы №91

Ва ўзнагароду — падпіска

15 чысла ў ШШК «Дэбют” у турніры па хуткіх
шахматах, які не першы год арганізуе кіраўніцтва раённай газеты, у 9 турах
высвятлялі адносіны каля двух дзясяткаў чалавек самага рознага ўзросту.

Усе чатыры кандыдаты ў майстры спорту —
Аляксандр Крывашэеў, Віталь Кулакоў, Барыс Бліцко і Вячаслаў Козел — даказалі,
што маюць высокі ранг па праву. Разам з Дзмітрыем Кунцом, Уладзімірам Веташавым
і юным Iльёй Сідоранка менавіта яны і сталі ўладальнікамі ўзнагарод —
бясплатнай падпіскі-2012 на «Асіповіцкі край”. Віншуем!

У выніку — шостыя

Абласныя фінальныя спаборніцтвы «Белая тура-2011” прынеслі нашым
школьнікам (узрост — 14 гадоў і маладзей) 6 месца з 17 удзельнікаў. Яшчэ за два
туры да канца асіпаўчане ішлі трэцімі, але «падножку” на фінішы камандзе
падставілі моцныя сапернікі з Бабруйска і Магілёва, якім адпаведна саступілі з
лікам 1:4 і 2:3.

Гонар Асіповіччыны (у парадку дошак)
абаранялі  5-класнік САШ-4 Iлья
Сідоранка, які, дарэчы, выступіў проста выдатна, атрымаўшы перамогі ва ўсіх 8
партыях, Дзмітрый Голікаў (САШ-2), Кірыл Карачун (САШ-4), Насця Дзергалёва
(САШ-1) і Яўгенія Коўча (САШ-4).

Дарэчы, на базе шахматна-шашачнага клуба «Дэбют”
па-ранейшаму рэгулярна і бясплатна праводзяцца заняткі з будучымі Талямі ды
Алёхінымі, і трэнерскі штаб і сёння запрашае ўсіх жадаючых папоўніць рады
будучых маэстра. А асабліва — дзяўчынак ва ўзросце 6-12 гадоў. Задумацца
бацькам тут ёсць над чым: шахматы яшчэ нікому ў жыцці не перашкодзілі — толькі
наадварот!

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость