У перыяд з 17 па 23 кастрычніка зарэгістравана 3 крадзяжы і 1 угон аўтамабіля.
У ходзе спецаперацыі “Вышук” устаноўлена месцазнаходжанне 9 асоб, на якіх аб яўлены рэспубліканскі вышук. Раскрыта 1 раней здзейсненае злачынства, узбуджана 7 крымінальных спраў.
18 чысла 38-гадовы непрацуючы мінчанін украў у жыхара в. Забалацце калекцыю манет і грашовых купюр коштам звыш 3 млн. руб. Злодзей быў затрыманы па “гарачых слядах”.
22 кастрычніка на непрацуючага асіпаўчаніна напала яго ўласная аўчарка і нанесла некалькі ўкусаў. Каб нейтралізаваць небяспечную жывёлу, па ёй было зроблена 12 стрэлаў з табельнай зброі.
Раніцай 23 чысла з берага ракі Бярэзіна каля вёскі Прыцерпа невядомай асобай была скрадзена маторная лодка коштам каля 33 млн. руб., пакінутая без нагляду рыбаловам-турыстам з Мінска.
ДАI
Спынена 164 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 3 п яныя вадзіцелі і 30 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 11 ДТЗ.
Надвячоркам 20 чысла, ва ўмовах дрэннай бачнасці вадзіцель аўтамабіля “БМВ” здзейсніў наезд на 59-гадовую жанчыну, якая пераходзіла вул. Паркавую на пешаходным пераходзе. Хуткасць руху машыны не перавышала 30 км/гадз., аднак гэтага хапіла, каб пераламаць пацярпелай абедзве нагі.
Каля 4 гадзін раніцы 23 кастрычніка па невядомых прычынах аўтамабіль “Форд Сіера” на 77 кіламетры шашы Мінск-Гомель з ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель — 29-гадовы мінчанін — у аварыі загінуў.
АДАI нагадвае, што ў перыяд з 24 кастрычніка па 2 лістапада будуць праводзіцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Пешаход”, падчас якіх будзе ажыццяўляцца ўзмоцнены кантроль за выкананнем пешаходамі правілаў пераходу праезнай часткі вуліц населеных пунктаў.
АУСТ
Затрымана 89 правапарушальнікаў, у ліку якіх 4 асобы, на якіх аб яўлены вышук. Узбуджана 3 крымінальныя справы па фактах махлярства, незаконнага абарачэння наркотыкаў, крадзяжу маёмасці з аб екта чыгуначнага транспарту.
Медвыцвярэзнік
За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 28 мужчын і 5 жанчын. З агульнай колькасці дастаўленых для працверажэння грамадзян амаль чвэрць склалі госці нашага горада.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння правілаў вывазу лесу і 2 — за браканьерскую здабычу рыбы. Матэрыялы на парушальніка, які быў затрыманы за драпежніцкую лоўлю паўторна на працягу года, перададзены ў РАУС для ўзбуджэння крымінальнай справы. Узгаданы браканьер-рэцыдывіст зусім нядаўна ўжо адбываў пакаранне за такое ж злачынства.