Акцыя “Нашы дзеці” ў Асіповічах. За паўкрока да Новага года (фота)

Акцыя “Нашы дзеці” ў Асіповічах. За паўкрока да Новага года (фота)

Весела, актыўна, крэатыўна прайшла пазаўчора ў МПЦРавеснік” галоўная навагодняя ўрачыстасць для дзяцей з усіх школ Асіповіччыны. На прадстаўленне ў першую чаргу запрашаліся выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія маюць пэўныя творчыя і спартыўныя дасягненні, а таксама дзецісіротыбольш за дзве сотні чалавек.

Усе сакрэты паспяховага сцэнарыю ведаюць таленавітыя педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія і былі адказныя за мерапрыемства. Тэатральнае дзейства, якое спалучала ў сабе выхаваўчыя моманты і канцэртныя нумары, зацікавіла юных наведвальнікаў з першых хвілін. А магчымасць непасрэдна паўдзельнічаць у пастаноўцы дадала пікантнасці. Рабяты змаглі пераканацца, як выказанае ўслых шчырае пажаданне набывае сілу, калі да яго далучаецца ўвесь зал. Шчасце, дабрыня, радасць, поспех — такія паняцці ляжалі ў аснове агульнага чараўніцтва.

Напрыканцы сустрэчы дзяцей цёпла павіншаваў старшыня райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў, што навагоднія святы ў многіх людзей любімыя, бо гэта час надзей і спадзяванняў. Кіраўнік раёна пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, каб новы год здзейсніў усе іх мары. Некаторыя, дарэчы, ажыццявіліся праз некалькі гадзін для дзяцей-інвалідаў, якія не наведваюць навучальныя ўстановы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ раёна: галоўныя казачныя персанажы чакалі іх на свяце, наладжаным у гімназіі. I, зразумела, таксама з падарункамі.

Пераднавагоднія тыдні заўсёды насычаны шматлікімі падзеямі. У краіне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая распачалася 10 снежня. Зразумела, не абдзелены ўвагай і юныя жыхары нашага раёна. Так, 26 чысла, напры-клад, пяцёра асіповіцкіх дзяцей наведалі дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта краіны ў сталіцы, а ўчора ў абласны цэнтр адправіліся 18 школьнікаў прымаць віншаванні ад губернатара. Насычаным будзе і пачатак студзеня: 3 чысла трое дзяцей з сацыяльна неабароненых сямей паедуць у Палац Незалежнасці, а назаўтра туды накіруецца 14 чалавек з ліку дзяцей-сірот, выхаванцаў апякунскіх, прыёмных, шматдзетных сямей.

Валянціна КОРБАЛЬ

Фота Ніны ЦАРЫК

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем