Там, дзе жыве дабро №90

У пасёлку Татарка пражывае не адна сотня сямей.
У кожнай — непаўторны лёс, звычаі і традыцыі, уклад жыцця і сістэма выхавання.
Ёсць шчаслівыя сем’і і не вельмі. Першых, безумоўна, больш. Сярод іх — сямейныя
пары Ядвігі і Уладзіміра ЧаропкаЎ, Таццяны і Дзмітрыя Сураўцоў. Ядвіга
Фёдараўна і Уладзімір Мартынавіч у згодзе жывуць 52 гады, сямейны стаж Сураўцоў
складае ўсяго 4. Адны і другія ўзялі шлюб, як сцвярджаюць, раз і назаўсёды.
Першыя гэта падмацавалі жыццём, апошнім жа трэба будзе яшчэ не адзін пуд солі
з’есці разам…

Там, дзе жыве дабро

Не думала не гадала маладзенькая дзяўчына, што
пасля такога непрацяглага знаёмства з Ула-дзімірам, якое адбылося на вяселлі
сябра, той пачне да яе заляцацца. “Нязручна гэта яму, — думалася. — Не з рукі
дабірацца з Татаркі да Ясеня, ды і нераўня яна хлопцу”. Але той аказаўся
настойлівы. Відаць, запала прыгажуня Ядвіся ў душу, так што адлегласць у 8
кіламетраў пехатою не ўяўляла ніякай праблемы. І праз некаторы час, у самым
прыгожым месяцы вясны — маі, маладыя згулялі вяселле. Тады хоць і жылі не надта
багата, але амаль усёй вёскай спявалі-танчылі: спачатку — у нявесты, затым — у
жаніха.

Пачыналі сумеснае жыццё з невялікага скарбу: у
якасці пасагу бацькі далі маладой шафу, бо Уладзімір ужо працаваў, і
сякія-такія дамашнія рэчы паспеў нажыць. Цяжкасці зусім не страшылі. Галоўнае —
у абодвух жыло моцнае жаданне стварыць па сапраўднаму ўтульны дом, які будзе
поўніцца звонкімі дзіцячымі галасамі, смехам, прыемна-казытлівым водарам
свежаспечаных пірагоў і абавязкова душэўным цяплом, спагадай і любоўю.

У наступным так і сталася. Муж і жонка Чаропкі
будавалі сямейныя адносіны на чулых і паважлівых адносінах. За аснову таксама
бралі працу, без якой нічога не бывае. Уладзімір рабіў на ізаплітнай фабрыцы
напачатку майстрам, а затым начальнікам цэха. Напрыканцы сямідзясятых
прад-прыемства зачынілася, і мужчына ўладкаваўся на завод “Інтэграл”, які
адчыніў у Татарцы новы цэх.

Ядвіга мела прафесію бухгалтара, таму пайшла
працаваць па абранай спецыяльнасці на торфапрад-прыемства, якому і аддала ўсё
жыццё. Падабаліся і работа, і дружны калектыў.

Але самае вялікае шчасце, безумоўна, у дзецях. У
сям’і Чаропка іх трое: сыны Алег і Аляксандр і дачка Вера. Пра іх бацькі могуць
гаварыць бясконца.

— Мяне часта запытвалі, чаму не маю асабістага
аўтамабіля, на што заўсёды адказваў так: навошта ён, калі і так тры машыны
ёсць, — гаворыць гаспадар. — І расказваў тады пра дзяцей. Яны не разумелі, чаму
прыводжу такое параўнанне. Прыходзілася тлумачыць, што грошы і вольны час
укладваю ў будучае дзяцей. Усім траім даў добрую адукацыю. Старэйшы Алег
закончыў Беларускі політэхніч-ны інстытут, дачка вывучылася, як і жонка, на
бухгалтара. А малодшы стаў ваенна-служачым. Ён наогул мае два дыпломы.
Напачатку паступіў у Ленінградскае вышэйшае ваеннае вучылішча, а ўжо пасля — у
Беларускую ваенную акадэмію. Даслужыўся да падпалкоўніка. Пазней у ваенныя
падаўся і Алег, зараз — маёр запасу. Зяць таксама армейскі чалавек, наогул
палкоўнік.

— У нашай сям’і вучоба заўсёды стаяла на першым
плане, — уступае ў размову Ядвіга Фёдараўна. — Мае браты і сёстры, сама — усе
імкнуліся да навукі. Хаця пасляваенны час быў цяжкі, але бацькі не настойвалі
на тым, каб дзеці хутчэй уладкоўваліся на працу, а давалі магчымасць кожнаму
атрымаць дастойную адукацыю, каб потым добрым было жыццё. Хлопцы, напрыклад,
сталі ваеннымі, дзяўчаты таксама ўсе вывучыліся. Ды і муж політэхнікум скончыў.

— Можа, таму, што сам не паспеў атрымаць дыплом
аб вышэйшай адукацыі, паставіў мэту даць яе дзецям, — працягвае ён размову. —
Цяжка было, але агульнымі намаганнямі справіліся. Хоць і жылі ў кватэры, але
трымалі гаспадарку: штогод чацвёра свіней забівалі, таму ў сумку было што
пакласці. Куры таксама выручалі — яйкі ніколі не куплялі ў магазіне. Ды і
абавязкова давалі на тыдзень 10 рублёў…

Цяга да навукі перадалася і ўнукам. Іх у нас
чацвёра, і ўсе адукаваныя. Нездарма ж гавораць: навуку за плячыма не насіць.
Тым больш, калі ёсць зацікаўленасць да яе. Нам радасна, што кожны з іх ідзе па
жыцці ўпэўнена, дасягае па-стаўленай мэты. І дзеці, і ўнукі не забываюць
сцяжынку да роднага дома, часта тэлефануюць — цікавяцца жыццём-быццём. Дзе
жывуць? Лёс занёс дачку ў Маскву, хаця замужам за мясцовым хлопцам. Але той
падаўся калісьці туды ў ваенную акадэмію. Вось і засталіся там. Старэйшы сын
жыве ў Барысаве, малодшы — у Брэсце.

Разумеем, што дзеці, як тыя птушкі. Вылецелі з
гнязда — і разляцеліся хто куды. Але дзе б ні жылі — галоўнае, каб былі
сапраўднымі і паважанымі людзьмі. Пакуль што так яно і ёсць. Кожны з іх мае
права сказаць, што служыць дзяржаве верай і праўдай. А родная хата…

— А родная хата, няхай не багата, такая, як
ёсць, і ў будні і ў свята сустрэне заўсёды, хоць сын ты ці госць, — працытавала
словы з вядомай песні Ядвіга Фёдараўна. — Гэта да таго, што ў любы момант
гасцінна сустрэнем не толькі дзяцей і ўнукаў, але і кожнага, хто адчыняе нашы
дзверы…

Развітвацца з гаспадарамі ўтульнага дома не
хацелася — так цудоўна было на душы ад знаёмства! Быццам акунулася ў атмасферу
бацькоўскага дома, дзе таксама на палічках стаяць фотаздымкі родных і блізкіх,
пануе спакойнае і размеранае жыццё, дзе жыве дабро…

 

“Чаму мы?”

Як толькі ў Татарцы праязджаеш чыгуначны
пераезд, перад вачыма паўстае двухпавярховае збудаванне шэрага колеру, у якім
размясцілася прыватнае прадпрыемства “Мелі-на-стыль”. У глыбіні двара
ўзвышаецца яшчэ адно — ужо жылое памяшканне, дзе і жыве маладая сям’я Сураўцоў.
Па ўсім відаць, што дом не так даўно з’явіў-ся на свет. У двары яшчэ ляжыць
будаўнічы матэрыял, які гаспадары плануюць хутка пусціць у ход. Звонку будынак
пафарбаваны ў снежна-блакітны колер, што дапамагае стварыць светлы настрой,
патрабуе сабранасці і чысціні.

…Гаспадыня ветліва сустрэла на ганку,
запрасіла прайсці ў дом. За парогам — прасторная і светлая гасціная. Святло —
ад вялікага, амаль на ўсю сцяну, акна. На стале — букецік з апошнімі
восеньскімі кветкамі. У пакоі — водар свежапрыгатаванай гарбаты.

— Зараз будзем піць чай, — упэўнена сказала
Таццяна. — З хвіліны на хвіліну павінен падысці муж. А вось дачушка ў дзіцячым
садку. З ёй пазнаёміцца можна па фотаздымках, якія знаходзяцца ў камп’ютарным
фотаархіве.

Неўзабаве дзверы адчыніліся, да дружнай кампаніі
далучыўся сам гаспадар.

— Дзмітрый, — назваў сябе ён. — Пра што пойдзе
гаворка?

— Бадай, пра самае каштоўнае, што ёсць у чалавека
— пра сям’ю, — пачынаю размову. — Вось што для вас значыць гэта слова? На чым
будуюцца адносіны і якім уяўляеце будучае?

— Чаму менавіта нашу сям’ю абралі? — пытаннем на
пытанне адказаў малады чалавек. — У пасёлку ж іх шмат…

— Давайце пашукаем адказ разам. Пажаніліся вы
гады чатыры таму…

— Так, тэрмін не ўнушальны. Але дастатковы для
таго, каб упэўніцца ў пачуццях, вывучыць звычкі адзін аднаго. Ды і шмат чаго
іншага ад-шліфаваць у характарах, бо кожны з нас далёка не ідэал, мае свой
нораў і погляды на жыццё. У мяне, напрыклад, больш жыццёвага вопыту. Яшчэ да
жаніцьбы стаў кіраўніком уласнага прадпрыемства і завочна вучыўся ў Мінскім
інстытуце кіравання — набываў веды ў галіне юрыспрудэнцыі, якія неабходны
кожнаму ўпраўленцу, каб граматна весці сваю справу і быць падкаваным у прававых
пытаннях.

— Чым жа падкупіла Таццяна?

— Яна працавала на “Меліне-стыль”. Ведаў, што
вучылася, як і сам, у Татарцы, хаця па школе дзяўчыну не памятаю. Спадабалася ж
за шчырасць і адкрытасць, уменне слухаць і разумець. Назіраў за ёю не адзін
месяц, пакуль прапанаваў руку і сэрца.

— А Дзмітрый? — звяртаюся да Таццяны.

— Зга-дзілася стаць жонкай хутка, бо добра яго
ведала. У пасёлку ніхто пра Дзіму дрэннага слова не сказаў. Падабалася яго
мэтанакіраванасць, настойлівасць, а больш за ўсё — чалавечнасць і надзейнасць.
Разумела, што трэба быць яму да пары, каб не саромеўся жонкі, і была гатова
працаваць над сабой.

— Дом , у якім жывяце, хто будаваў?

— Самі, — хорам адказалі Сураўцы.

— ?

— Жаданне мець аса-бістае жыллё мелі моцнае, —
працягвае размову Дзмітрый. — Пажаніўшыся, пасяліліся ў маіх бацькоў. Першы
будаўнічы вопыт набыў, майструючы трохсцен да хаты, што стала на некаторы час
нашым домам. Затым разам з братам рэканструявалі памяшканне будучай фірмы. Калі
пачаў фінансава прырастаць, вырашыў будавацца. Праект знайшоў у інтэрнэце, унёс
у яго адпаведныя карэктывы, закупіў будаўнічы матэрыял — і пачалося. Штодня
шчыраваў на будоўлі — хацелася як мага хутчэй мець уласны дах над галавой.
Можна было б наняць спецыялістаў, але каштуюць дорага, ды і не заўсёды
надзейныя. А так — усё сам, па-гаспадарску, падладжваючы пад сябе. Сіл на гэта
пайшло многа, ведаю, што нешматлікія адважваюцца на такі эксперымент. У мяне ж
пазіцыя цвёрдая: спадзявацца толькі на сябе.

— Чым дапамагала жонка?

— Словам і абедамі сытнымі, — гаворыць Таццяна.
— Адначасова гадавала дачушку Аліну, якой зараз амаль тры гады.

— Выхаванне — працэс складаны…

— Але неабходны. Перакананы ў тым, што яго
асновы закладваюцца на генным узроўні і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Нас
з братам, які старэйшы за мяне на 5 гадоў, навучылі з дзяцінства цаніць працу.
Прычым бацькі ніколі не гаварылі: “Не рабіце тое альбо гэта”. Проста самі вялі
правільны лад жыцця. Да 1989 года бацькі жылі ў Магілёве, бабуля — у Татарцы.
Падчас летніх канікул прыязджалі сюды не толькі каб адпачыць, але і грошай
зарабіць. Што рабілі? Збіралі лекавыя травы і здавалі ў райста. Аднойчы нават
фотаапаратам узнагародзілі за добрую працу. Чамусьці запомніліся фінансавыя цяжкасці
канца васьмідзясятых. Бацькі зараблялі мала, іншы раз хацелася на свята
што-небудзь смачнае, а грошай не хапала. Яшчэ тады вырашыў, што зраблю ўсё
магчымае, каб мая сям’я жыла ў дастатку. З прыходам рыначных адносін з’явілася
магчымасць працаваць на сябе, а не спадзявацца на дзяржаву.

…Час за гутаркай праляцеў імгненна. Размаўляць
можна было бясконца — тэмы знайшліся б. Напрыканцы пацікавілася, ці ёсць сярод
знаёмых тыя, хто ў свае 30 гадоў дасягнуў таго, што мае гаспадар?

Крыху падумаўшы, Дзмітрый адказаў:

— Сярод сяброў такіх нямнога. Але ў гэтым і
драйв, што ты не такі, як іншыя.

Гляджу на яго на ўсе вочы:

— Адказ на пастаўленае пры знаёмстве пытанне:
“Чаму мы?”, думаецца, знойдзены?

Твар Сураўца, які да гэтай пары заставаўся сур’ёзны,
палагаднеў, і ён, неяк па-асабліваму зірнуўшы на жонку, сказаў:

— Жыццё даецца, каб у ім быць творцам.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем