Асоба Па працы і гонар №90

21 верасня Выдатніку Беларускай чыгункі Пятру
Кудраўцаву споўнілася 60 гадоў, і скарбонка яго ўзнагарод папоўнілася яшчэ
адной высокай адзнакай — знакам “Ганаровы транспартнік”. І калі глядзіш на
гэтага падцягнутага стромкага мужчыну ў форме чыгуначніка, то між волі радуешся
ўжо проста таму, што асабіста знаёмы. А яшчэ ва ўсіх упэўненых рухах, жэстах,
паходцы Пятра Іванавіча адчуваецца вялікае чалавечае шчасце. Якое, як лічыць,
найперш у рабоце, сям’і, дзецях і ўнуках.

Нарадзіўся ён на Гомельшчыне, у вёсцы Папсуеўка.
Да чыгункі пацягнула недзе гадоў з дзесяці. Захацелася мець справу з рамонтам
вагонаў — і з таго часу больш ні аб якой прафесіі не марыў. Чаму — не ведае,
але ў 1968 годзе стаў студэнтам Гомельскага тэхнікума чыгуначнага транспарту,
пачаў асвойваць вагонную гаспадарку.

З трэцяга курса яго прызвалі на абарону мірнай
працы савецкіх людзей. За тры гады службы на Чырванасцяжным Балтыйскім флоце
хлопец узмужнеў, набыў новых надзейных таварышаў, пераканаўся ў існаванні
бескарыслівага мужчынскага сяброўства і ўзаемавыручкі.

У 1973 годзе старшына I стацці звольніўся ў
запас і перавёўся на завочнае аддзяленне: вырашыў, што час станавіцца на ногі,
самому зарабляць на жыццё і дапамагаць бацькам. Уладкаваўся аглядчыкам вагонаў
у вагоннае дэпо г. Жлобіна. Працаваў старанна, пайшлі заахвочванні.

Калі скончыў тэхнікум, дзверы для вы-творчага
росту адчыніліся шырэй. У красавіку 1976 года Кудраўцава прызначаюць майстрам
ПТА на станцыі Калінкавічы, а ў жніўні восемдзесят дзявятага ён становіцца ўжо
начальнікам.

На рабоце — усё атрымліваецца, дома — таксама.
Пётр Іванавіч і па-ранейшаму да працы ставіцца з належнай адказнасцю, разам з
Тамарай Васільеўнай гадуе любых дачок Наталлю і Тамару, і, здаецца, нічога не
прадказвае сур’ёзных перамен. Але не так лічыць кіраўніцтва Беларускай чыгункі:
у чэрвені 1997 года паступае прапанова ўзначаліць калектыў нашага вагоннага
дэпо. Тады адразу адказу ён не даў — не прывык спяшацца, перад прыняццем любога
важнага рашэння абавязкова павінен усё скрупулёзна ўзважыць. Вось і тут думалі
ўсёй сям’ёй. Плюс — істотны кар’ерны рост, мінус — на новым месцы няма жылля,
таму ўсе астатнія павінны былі заставацца ў Калінкавічах…

Словам, рашэнне далося нялёгка, але ў выніку
Кудраўцаў апынуўся ў Асіповічах. Аб чым зараз не шкадуе: за 14 гадоў самаадданай
працы і кватэрнае пытанне вырашылася, і наогул Пётр Іванавіч стаў сваім у
горадзе.

Па даўняй звычцы гэты кіраўнік на рабочым месцы
з’яўляецца мінут на сорак раней належнага. Абавязкова нетаропка агледзіць цэх
адчэпачнага рамонту вагонаў і іншую гаспадарку, пагутарыць з людзьмі. І шчыра
задаволены, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, дэпо трывала трымаецца на
плыву, што калектыў, які за гэты час стаў па-сапраўднаму родным, упэўнена
глядзіць у заўтрашні дзень.

…60 гадоў — гэта той узрост, калі назапашаны
жыццёвы вопыт, і ты ўжо пабудаваў дом, вырасціў сына і пасадзіў дрэва, калі
дасягнуў пэўных вышынь у абранай прафесіі, маеш верных сяброў. І яшчэ поўны сіл
і энергіі і можаш прынесці нямала карысці людзям, калі табе ёсць што сказаць і
чаму навучыць падначаленых. І ёсць што ўспомніць…

Георгій Алейнікаў.

 

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем